Парагва́й, Рэспубліка Парагвай (, гуарані: Tetã Paraguái) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе з Аргенцінай на поўдні і паўднёвым захадзе, Бразіліяй на ўсходзе і паўночным усходзе, Балівіяй на паўночным захадзе. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца дзяржавы і самы вялікі горад — Асунсьён. Дзень Незалежнасці — 14 мая.
Паводле ацэнкі 2024 года, у Парагваі жыве 6,2 млн чалавек, большасць насельніцтва складаюць метысы. Афіцыйны мовы — іспанская і гуарані, абедзве шырока выкарыстоўваюцца.
Індзейцы гуарані пражывалі на тэрыторыі Парагвая перад прыходам іспанцаў у 16 стагоддзі, калі Парагвай стаў часткай Іспанскай каланіяльнай імперыі. Парагвай атрымаў незалежнасць ад Іспаніі ў 1811 годзе.
18 лістапада 1992 года ўтаноўлены дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай.
Гісторыя
Найстаражытныя сляды чалавечай дзейнасці на тэрыторыі сучаснага Парагвая датуюцца другой паловай 4-га тысячагоддзя да н.э. Перад з’яўленнем іспанцаў тут жылі народы групы гуарані ва ўсходняй частцы рэгіёну (у лясах) і тоба на захадзе (на раўнінах).
У 1537 годзе іспанскі канкістадор Эстэбан Дуартэ заснаваў першае еўрапейскае паселішча ў раёне сучаснага Асунсьёна. Іспанцы сутыкнуліся з гуарані, з якімі ў пачатку ўсталявалі мірныя адносіны, аднак неўзабаве пачалася каланізацыя, якая суправаджалася гвалтам і рабствам.
На працягу XVII–XVIII стагоддзяў Парагвай быў часткай Іспанскай імперыі. Эканоміка грунтавалася на сельскай гаспадарцы, асабліва на вытворчасці тытуню і мяса. Місіянеры–езуіты стварылі тут спецыяльныя пасяленні, дзе індзейцы навучаліся хрысціянству, займаліся земляробствам і рамёствам. Гэтыя суполкі сталі важнымі культурнымі і эканамічнымі цэнтрамі.
У пачатку XIX стагоддзя пачалася Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. 14 мая 1811 года Парагвай абвясціў незалежнасць. Першым дыктатарам Парагвая стаў Хасэ Гаспар Радрыгес дэ Франсія, які заставаўся ва ўладзе з 1814 па 1840 год. Яго кіраванне характарызавалася ізаляцыянізмам, эканамічнай самадастатковасцю і прыгнётам палітычнай апазіцыі. Ён дамогся значных поспехаў у развіцці краіны, аднак метады яго праўлення былі жорсткімі.
Пасля смерці Франсіі ў Парагваі пачалася барацьба за ўладу, што прывяло да серыі войнаў. Найбольш значнай была Парагвайская вайна (1864–1870). Парагвай, які ўступіў у канфлікт з Бразіліяй, Аргенцінай і Уругваем, панёс цяжкія страты. Паводле ацэнак, насельніцтва краіны скарацілася на 60 %, што стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі краіны.
У пасляваенныя гады Парагвай адчуваў эканамічныя цяжкасці і палітычную нестабільнасць: у 1922–1923 гады ў краіне адбылася Першая грамадзянская вайна, Чакская вайна (1932–1935) з Балівіяй, Рэвалюцыя 17 лютага 1936 года, Другая грамадзянская вайна 1947 года, некалькі ваенных пераваротаў.
У маі 1954 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, уладу захапіў генерал Альфрэда Стрэснер. У 1989 годзе, пасля 35 гадоў дыктатуры Альфрэда Стрэснера, Парагвай вярнуўся да дэмакратычнага кіраванняБРЭ. Парагвай.
Геаграфія і клімат Краіна падзелена на дзве няроўных часткі ракой Парагвай. На захад ад ракі знаходзіцца вобласць Гран-Чака, пустынны край, які займае каля 60 % плошчы краіны. На ўсходзе, дзе сканцэнтравана асноўная частка насельніцтва, знаходзяцца ўрадлівыя раўнінныя землі і субтрапічныя лясы. Клімат Парагвая субтрапічны.
Насельніцтва Насельніцтва краіны (па ацэнцы (на 2009 год) складае каля 6 349 000 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 15,6 чалавек на км².
Этнічныя групы: метысы (дзеці ад змяшаных шлюбаў іспанцаў і індзейцаў) — 95 %, іспанцы, гуарані, японцы, італьянцы, партугальцы. Мова: іспанская (дзяржаўная), гуарані. Веравызнанне: каталікі — 90 % (дзяржаўная рэлігія), пратэстанты (у асноўным менаніты).
Палітычная структура Дзяржаўны лад — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Парламент Рэспубліки Парагвай мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Палаты дэпутатаў.
Эканоміка Парагвай — аграрная краіна, адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў соі (6-е месца ў свеце).
Сельская гаспадарка — бавоўнік, цукровы трыснёг, соя, кукуруза, пшаніца, тытунь, кассава (тапиока), садавіна, гародніна; мяса-малочная жывёлагадоўля, свінні, птушка; лесанарыхтоўкі. Прамысловасць — вытворчасць цукру, цэменту, тэкстылю, напояў, лесаматэрыялы; гідраэнергетыка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Парагвайскі турыстычны партал (ісп. мова). http://www.presidencia.gov.py/ Езуіцкая ўтопія Гісторыя езуіцкай дзяржавы Паракварыя на тэрыторыі будучага Парагвая.
Катэгорыя:Унітарныя дзяржавы Катэгорыя:Краіны, якія не маюць выхаду да мора