Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (, Масква, РСФСР — ) — расійскі і беларускі журналіст, паэт і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Маскве ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 — ваенны журналіст. У 1964—1971 — карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1961 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Сям'я Быў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя, унука Кірыла.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1939 (газета «Молодая гвардия», Адэса). Пісаў на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» (1951, Уладзівасток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвет счастья» (1953, Уладзівасток), «Зарницы над сопками» (1959, Хабараўск), «Сменяет время караулы» (1961, дадатак да часопіса «Советский воин»), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы — эшелоны» (1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (1981, Хабараўск), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990).
Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Аўтар кнігі выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлиная стая» (1988).
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратура
In memoriam: Аляксандар Дракахруст // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 21:27. — Эл.рэсурс nashaniva.by
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову