Вядзьмак, вядзьмарСлоўнік беларускай мовы. Мінск: Беларуская навука, 2012. (, відьмачСловарь української мови / Упор. з дод. влас. матеріалу Б. Грінченко : в 4-х т. — К.: Вид-во Академії наук Української РСР, 1958. Том 1, ст. 235 ; ) — персанаж славянскай міфалогіі і дэманалогіі, калдун. З’яўляецца начальнікам над ведзьмамі пэўнай мясцовасці; можа дзейнічаць заадно з імі або, наадварот, абараняць людзей ад выхадак ведзьмаў і заложных нябожчыкаў, замовамі лячыць хваробы людзей і жывёл.
У граматычным дачыненні да слова «вядзьмак» ёсць адпаведнік жаночага роду з падобнай этымалогіяй — «ведзьма».
Валодаючы магічнымі здольнасцямі, вядзьмак можа па сваім жаданні перавярнуцца ў матылька, каня, ваўка ці іншую жывёлу. Паводле этнаграфічных запісаў святара Дзмітрыя Булгакоўскага з Пінскага Палесся (1890), мясцовыя жыхары верылі, што чараўнік (вядзьмак) для ўзаемадзеяння з нячыстай сілай абавязкова мусіць надзець на сябе конскі хамут. Па павер’ях, вядзьмак можа быць «прыроджаным» або «навучаным». У «прыроджанага» ведзьмака можа не быць барады, вусоў, затое прысутнічае маленькі хвосцік, а адлюстраванне ў зрэнках вачэй перавернута дагары нагамі. «Навучаны» вядзьмак нічым не адрозніваецца ад нармальнага чалавека.
Перад смерцю вядзьмак павінен перадаць свае веды іншаму чалавеку. Калі ён памірае, надыходзіць засуха або ідуць бясконцыя дажджы. Згодна з беларускімі павер'ямі, пасля смерці чараўнік пачынае хадзіць па начах і ў першую чаргу пужае жыхароў свайго былога дома. Ён б'е гаршкі, раскідвае хлеб і яйкі, выганяе жывёлу з хлявоў і нават можа скінуць дах з хаты.
Каб не дапусціць пераўтварэння ведзьмака ў вупыра ці спыніць яго пасмяротнае хаджэнне, людзі праводзілі шэраг ахоўных рытуалаў. Па адным з агульнаславянскіх павер’яў, пасля смерці ведзьмака варта адсекчы яму галаву, пакласці яго тварам уніз і забіць у рот кол. На Піншчыне для заспакаення чараўніка забівалі асінавы кол у галавах яго магілы. Калі гэта не дапамагала, то саму магілу і дом, куды ён прыходзіў, шчодра абсыпалі асвечаным макам-самасейкай. Часам у магілу дадаткова кладуць кавалак асіны, цвікі, паперу, габлюшку, ля магілы тройчы рассыпаюць мак. Калі ўсё было зроблена правільна, людзі верылі, што вядзьмак больш не патурбуе жывых. Па іншых павер’ях, вядзьмак і пасля смерці ахоўвае сяло, не прапускаючы ў яго мерцвякоў.
Крыніцы
Літаратура
Никифоровский Н. Я. Ведьмаки и ведьмы // Нечистики : Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. — Вильна: Н. Мац и Ко, 1907. — С. 90—96.
Спасылкі
Міфалагічная энцыклапедыя — «Вядзьмак»
Катэгорыя:Вядзьмарства Катэгорыя:Славянская міфалогія