«Кассиопея» — беларускі электронны сінт-поп гурт, заснаваны ў 2001 годзе ў Мінску. Складаецца з чатырох чалавек, мае ў паслужным спісе тры афіцыйных альбома, выдадзеных лэйблам «Снегири».

Гісторыя Датай з'яўлення «Кассиопеи» лічыцца 2001 год, калі трое сяброў, прафесійны актор Ілля Чарапко-Самахвалаў (вакал, тэксты), тэатральны гукарэжысёр Аляксандр Ліберзон (клавішы, музыка) і Сяргей Сакалоў (гітара) сабраліся і запісалі сумесную песню пад назвай «На Луне». Чарапко-Самахвалаў паралельна з гэтым з'яўляўся фронмэнам постпанк-каманды «Петля пристрастия», Ліберзон да гэтага граў у гурце «Распилил и выбросил», а Сяргей Сакалоў у свой час быў удзельнікам групы «Чоки», якая выступала яшчэ ў мінскім клубе нефармалаў «Рэзервацыя». Аднак праіснаваў новы калектыў нядоўга, яны зрабілі два самвыдатаўскіх альбома і ў 2004 годзе фактычна спынілі дзейнасць. «Мы не распадаліся, мы як бы пад кропельніцай былі, проста нічога не адбывалася», — так каментуе той перыяд Чарапко-Самахвалаў. Планаваўся запіс яшчэ і трэцяга дыска, але пасля звядзення пяці песень у музыкаў скончыўся энтузіязм і яны адышлі ад творчасці.

У 2007 годзе праектам зацікавіўся беларускі прамоўтэр Аляксандр Багданаў, які ў той час працаваў з першай групай Чарапко-Самахвалава «Петля пристрастия» — ён арганізаваў некалькі канцэртаў і адвёз іх у Маскву на «Фестиваль улыбок» мастака Андрэя Барценева. Першы час музыкі выступалі сумесна з «Ёлочными игрушками», прынялі ўдзел у фестывалі альтэрнатыўнай беларускай музыкі «Можно». З гэтага часу да іх прыйшла некаторая вядомасць, у прыватнасці аглядальнік часопіса «Афиша» Аляксандр Гарбачоў назваў іх «самай дзіўнай групай ўсяго беларускага кангламерату». У 2009 годзе прадзюсаваннем групы заняўся Алег Несцераў і прапанаваў ім кантракт са сваёй гуказапісваючай кампаніяй «Снегири», 16 чэрвеня пад гэтым лэйблам выйшаў іх першы сапраўдны альбом з аднайменнай назвай — дыск уключае 14 кампазіцый, у асноўным гэта істотна палепшаныя версіі песень з папярэдніх нявыдадзеных альбомаў. У чэрвені Аляксандр Багданаў, прамоўтэр групы, атрымаў прэмію «Степной волк» у катэгорыі «Дзеяч», пры гэтым ён абышоў такіх вядомых прадзюсараў, як Іосіф Прыгожын і Яна Рудкоўская.

У студзені 2010 года «Кассиопею» вылучылі на прэмію «Звуковая дорожка» ў намінацыі «Альтэрнатыва», аднак па выніках галасавання музыкі саступілі групе Lumen. 5 лютага выйшаў зборнік кампаніі «Снегири» «No oil. No Stress. No noise.» з песняй «Гадкие утята». 10 красавіка 2010 года гурт разам з Drum Ecstasy, The Stampletons ды іншымі прыняў удзел у якасці запрошанных гасцей на шоу ў падтрымку выхаду сінгла Happy For A While ад Hair Peace Salon у клубе “Broadway”.20 кастрычніка фірма «Снегири» выпусціла другі нумарны альбом гурта пад назвай «Стивен Кинг и мы», куды ўвайшлі 11 новых песень. Адна з кампазіцый, «Ветер знает...», прысвечана памяці забітага беларускага паэта Васі Шугалея. Па заканчэнні працы над альбомам «Кассиопея» адправілася ў вялікі гастрольны тур па найбуйнейшых гарадах Расіі, які праходзіў у лютым — сакавіку 2011 года. У 2012 годзе музыкі узялі ўдзел у праекце «Re:Аквариум», выканаўшы для яго песню «Стаканы», а таксама выпусцілі свой трэці студыйны альбом «Сердце отдаю детям».

У альбоме «Сердце отдаю детям» Кассиопея ўпершыню выканала песню на беларускай мове («Беларускія танцы»).

У 2015 годзе ўбачыў свет новы альбом «Крестик».Кассиопея "Крестик" (+аудио) / Experty.by

Стыль Групу адрознівае характэрнае пачуццё гумару, навукова-фантастычная і абсурдысцкая тэматыка. На сцэне яны, як правіла, выступаюць у мудрагелістых касцюмах і масках: адзіны качуючы з вобраза ў вобраз атрыбут — накладныя вусы, астатнія дэталі канцэртнага гардэроба рэгулярна мяняюцца, і ў рамках аднаго выступу «Кассиопея» можа апынуцца на сцэне і ў ролі мікробаў, і ў белагвардзейскіх уборах. Аглядальніца часопіса Fuzz Аксана Меленцева параўнала іх з класікай рускай эксцэнтрыкі, такімі групамі як «Аукцыон» і «Звуки Му». Па яе словах, дзейства на сцэне ўяўляе сабой зліццё клаўнады, савецкай мультыплікацыі, этна, фолку і поп-музыкі. Аляксандр Гарбачоў з «Афішы» назваў жанр «Кассиопеи» найдзіўнейшым псіхапопам, разам падобным на гурт Animal Collective, мюзіклы Аляксея Рыбнікава і містычныя эксперыменты групы Coil, у той час як сам Аляксандр Ліберзон адзначаў сярод любімых калектываў аўстралійскую групу Architecture in Helsinki. Барыс Барабанаў, крытык выдання «Коммерсантъ Weekend», ахарактарызаваў стыль калектыву як «дурнаваты сінці-поп», «цацачная касмічная музыка» і «капуснік», а дэбютнаму дыску даў неадназначны водгук: «Альбом забаўны, але даслухаць яго да канца — мука».

Дыскаграфія 2001 — Земля-Луна-транзит 2002 — Поэзией бредим 2003 — Гадкие утята 2009 — Кассиопея (сборник 2001-2008) 2010 — Стивен Кинг и мы 2012 — Сердце отдаю детям 2014 — Зуб мудрости (EP)"Кассиопея" выпустила макси-сингл (+слушать/+скачать) / Experty.by 2015 — Крестик 2020 — Чёрная аптечка (EP) 2020 — По колено в любви 2023 — Потолок (EP) 2024 — Ловец снов (EP) 2025 — Биполярная звезда

Удзел у зборніках 2010 — «No oil. No Stress. No noise.», трэк «Гадкие утята» 2014 — СБПЧ и Кассиопея: поют песни друг друга 

Спасылкі Кассиопея на Last.fm Кассиопея Вконтакте

Катэгорыя:Поп-гурты Беларусі Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі