Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі (1915—1988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Уладзімір Наржымскі нарадзіўся 14 лютага 1915 года ў вёсцы Цімкавічы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння дзесяці класаў школы працаваў на Маскоўскім механічным заводзе. У 1935 годзе Наржымскі скончыў Ульянаўскую лётна-тэхнічную школу. У 1936—1938 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1940 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. У 1941 годзе Наржымскі скончыў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да жніўня 1944 года гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 11-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 2-й гвардзейскай мінна-тарпеднай авіядывізіі ВПС Чарнаморскага флоту. Да таго часу ён здзейсніў 339 баявых вылетаў, прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіўшы 13 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 5 — у складзе групы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 сакавіка 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4036.

Пасля заканчэння вайны Наржымскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 года ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1958 года — працаваў выкладчыкам спачатку ў гэтай акадэміі, затым у Цэнтральным аэраклубе СССР, . Кандыдат ваенных навук, дацэнт. У 1970 годзе ў званні палкоўніка Наржымскі быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у . Памёр 17 кастрычніка 1988 года, пахаваны на Масквы.

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

У гонар Наржымскага ўсталяваны яго бюст у Севастопалі.

Літаратура

Вотинцев А. С., Фёдоров Г. Н. В небе Ульяновска. — Саратов., 1984. Герои боёв за Крым. — Симферополь: Таврия, 1972. Герои огненных лет. Книга 2. М.: Московский рабочий, 1946.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цімкавічах Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны