Альжбета Яўхімія Радзівіл, народжаная Вішнявецкая ( — ) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.
Біяграфія
Паходжанне
Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага (каля 1528 — 1584) і яго жонкі Яўхіміі з Вярбіцкіх (1539—1589). Мела сясцёр Ганну, Соф’ю і Аляксандру.
Апісанне жыцця
Атрымала добрую хатнюю адукацыю.
У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.
Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.
Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».
У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).
У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы«Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.
Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.
Сям’я
У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.
У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:
Ян Ежы Радзівіл (1588—1625), ардынат нясвіжскі, кашталян троцкі Альжбета Радзівіл (1585—1618), муж з 1603 года ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі (1572—1617)Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (1589—1636), ардынат нясвіжскі, кашталян троцкі і віленскі Крыштаф Мікалай Радзівіл (1591—1607) Мікалай Радзівіл Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642), ардынат нясвіжскі, ваявода навагрудскі Аляксандр Людвік Радзівіл (1594—1654), ардынат нясвіжскі, маршалак вялікі літоўскі і ваявода полацкі Кацярына Радзівіл (1593—1600) Крысціна Радзівіл (1593—1599)
Літаратура
Lulewicz H. Radziwiłł Mikołaj zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. — S. 349—361. Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2006. — С. 495. Цар і царыца з Фарнага касцёла // Женский журнал. — 2009. — № 1. — С.70-71. (3Ок8676) (Форма імя: Вішнявецкая, Альжбэта Эўфімія.)
Спасылкі РАДЗИВИЛЛЫ Вішнявецкая, Эльжбета Яўфімія (1569—1596)
Альжбета Альжбета Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага