Станіслаў Янавіч Будзінскі (Партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С. Бяднарскі; Я. Марыянскі; , г. Варшава — , НКУС) — рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст.
У 1912—1915 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрвеня 1917 года член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве. У снежні 1917 — сакавіку 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губерні.
Біяграфія Са снежня 1918 у Польшчы. Удзельнік аб'яднальным з'ездзе (1918), на якім створана Кампартыя Польшчы. Член Лодзінскага, Варшаўскага камітэтаў Кампартыі Польшчы.
У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронту.
У 1924-26 член Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліпені 1928 на I з'ездзе КПЗБ абраны член ЦК.
З 1930 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі». Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1932. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве.
Арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна.
Творчасць
Аўтар грамадска-палітычных брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад палітычную кампанію па выкрыцці беларускіх нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М. Зарэцкага «Крывічы»).
Рэдактар перакладаў прац У. І. Леніна на польскую мову.
Літаратура
ЭГБ, т. 2.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»