Кнігано́шы () — феномен літоўскай гісторыі XIX ст., людзі, якія ў час абмежаванняў літоўскага друку ў Расійскай імперыі (1864—1904), нелегальна прывозілі і распаўсюджвалі забароненыя законам лацінкавыя кнігі на літоўскай мове.
Рух кніганошаў быў важнай часткай барацьбы за захаванне ўласнай самабытнасці і складовай часткай літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стст.
Пачаткі руху
Ініцыятарам і пачатковым арганізатарам нелегальнага літоўскага лацінкавага друку і кніганоства было літоўскае каталіцкае духавенства. Выкарыстанне лацінкі ўспрымалася як сімвалічная лаяльнасць каталіцкаму касцёлу, які традыцыйна выкарыстоўваў гэты шрыфт, у той час як праваслаўная царква карысталася кірыліцай.
Як толькі ў Малой Літве пачала выходзіць друкаваная прадукцыя, прызначаная для расійскай Літвы, з’явіліся і кніганошы — больш-менш дасведчаныя людзі, якія дастаўлялі друкаваныя выданні з-за мяжы, таксама распаўсюджвалі іх унутры Літвы.
Біскуп Матэюс Валанчус стварыў першую вядомую арганізацыю кніганошаў. Ён праз Юргіса Бялініса пераслаў у Тыльзіт ксяндзу Ёнасу Забярману () грошы на адкрыццё друкарні і тэксты першых 9 брашур.
У гэтых кнігах ён выступаў супраць гвалтоўна ўведзенай перавагі праваслаўя, заклікаў змагацца супраць русіфікацыі — вучыць дзяцей літоўскай малітве, а таксама чытанню і пісанню на роднай мове. Арганізацыя дзейнічала ў 1868—1870 гг. і была выкрыта. У турму трапіла 17 асоб, аднак біскуп пазбег арыштуLossowski, P. Po tej i tamtej stronie Niemna. Stosunki polsko-litewskie 1883—1939. Warszawa: Instytut Wydawnichy Pax, 1985. S. 9 — 10..
Арганізацыі кніганошаў Дарога нелегальных выданняў да чытачоў была вельмі цяжкай. У пэўнай ступені распаўсюджванне кніжак было аблегчанае сістэмай, створанай Валанчусам. У канцы шасцідзесятых гадоў пачалі з’яўляцца тайныя таварыствы і суполкі, мэтай якіх была дапамога ў выданні і распаўсюдзе літоўскіх кніжак. Найбольш такіх арганізацый з’явілася ў 90-я гг. XIX ст. Выдавец Марцінас Янкус размясціў друкарню і вялікі склад друку ў сваёй сядзібе ў Біцянах, каля падножжа гары Рамбінас, сядзібу часта называлі «Меккай кніганошаў». Такім чынам, на працягу доўгіх гадоў сфарміраваліся шэрагі заангажаваных у нацыянальную справу дзеячаў, утварыліся незлічоныя кантакты, сувязі, сапраўдныя асновы нацыянальнага руху.
Спіс арганізацый кніганошаў (1867—1904)Merkys V. Knygnešys // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. X. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. P. 307.
Нумар Літоўская назва Беларускі пераклад Тэрыторыя дзейнасці Гады дзейнасці Колькасць членаў1 Valančiaus lietuviškų knygų ledimo ir platinimo Арганізацыя біскупа Валанчуса Ковенская губерня 1867-1870 ?2 M. Sederavičiaus арганізацыя Марцінаса Седаравічуса мястэчка Сувалкаўскай губерні 1873 — пачатак XX стагоддзя ?3 Garsvių Гаршвяйская сялянская арганізацыя , Паневежыскі павет (дзейнічала ў Панявежскім і Вількамірскім паветах Ковенскай губерні) 1885-1895 5-74 Atgaja Парасткі Шаўляйскі павет Ковенскай губерні 1889-1895 3-115 Šviesos skaitykla-knygynas Сувалкаўскай губерні 1880 ?6 Kaimiška artojų draugija Шавельскі павет Ковенскай губерні 1891 ?7 Bevardė Безыменная Панявежскі павет Ковенскай губерні 1892 98 Bevardė jaunimo drugija Безыменная моладзевая арганізацыя Марыямпальскі павет Сувалкаўскай губерні 1892 ?9 Nemunėlio ir Apaščios susivienijimas Панявежскі павет Ковенскай губерні 1893-? 7-?10 Teisybė Праўда ? 1893-1896 5-1511 Aušrinė Ранішняя зорка Ковенская губерня 1893-1894 712 Lietuvišku Prievartos draugija Ковенская губерня 1894 ?13 Darželis Кветнік вёска Панявежскага павета Ковенскай губерні 1894-1895 1614 Atžala Парастак Ковенскі павет Ковенскай губерні 1894 6-1015 Sietynas Сузор’е Марыямпальскі павет Сувалкаўскай губерні 1894-1897 7016 Žiburėlis Агменьчык Панявежскі павет Ковенскай губерні 1897 5-1517 Bevardė Безыменная Марыямпальскі павет Сувалскай губерні 1898 1518 Bevardė Безыменная Ковенская губерня 1899 2719 Žvaigždė Зорка Новааляксандраўскі павет Сувалкаўскай губерні 1900-1902 2020 Lietuviškos jaunuomenės draugija Таварыства літоўскай моладзі Расіенскі павет Ковенскай губерні 1900-1901 1521 Spindulis Прамень Марыямпальскі павет Сувалкаўскай губерні 1900 ?22 Artojų draugija Таварыства аратых Марыямпале (дзейнічала ў Марыямпальскім і Уладзіславаўскім паветах Сувалкаўскай губерні) 1900 ?23 Aušrelė Досвітак Новааляксандраўскі павет Сувалкаўскай губерні 1900-1903 5-1524 Susivienijimas Lietuvos ūkininkų Аб’яднанне літоўскіх сялян Аўкштайтыя 1901 13-2025 Bevardė Безыменная Ковенская губерня 1902 ?26 Mužikėlis Шавельскі павет Ковенскай губерні 1903 ?27 Vienybė Еднасць Шавельскі павет Ковенскай губерні 1903-1905 5-7
Кніганошы і чытачы
Для выдання забароненай літоўскай літаратуры выбіраліся друкарні, якія знаходзіліся ў геаграфічна блізкіх мясцовасцях. Патрабавалася, каб яны былі знаходзіліся побач з расійска-прускай (германскай) граніцай і былі лёгка дасягальнымі для літоўцаў з Вялікай Літвы, якія арганізоўвалі дастаўку і пераправу кніг праз мяжу.
Знаходзіліся людзі, якія нелегальна правозілі гэтыя кнігі на тэрыторыю Расіі для распаўсюджання ў Вялікай Літве. Жыхары пагранічча ў Вялікай і Малой Літве, якія добра ведалі мясцовасць і прагалы ў ахове мяжы, станавіліся лепшымі памочнікамі кніганош: дапамагалі ім перайсці граніцу і пранесці кнігі з прыгранічнай зоны. Трэба адзначыць, што прускія друкары добра ведалі, як трэба падрыхтаваць кнігі і газеты для перапраўкі праз мяжу. Шчыльна ўпакаваныя цюкі — па два пуды (32 кг) кожны праносілі ў якую-небудзь прыгранічную карчму ці іншае месца, адкуль іх маглі забраць кніганошы. Тыя, каб пранесці як мага болей друкаванай прадукцыі, наймалі на мяжы моцных дасведчаных мужчын. Пранесеныя праз мяжу кнігі хавалі ў патрэбным месцы, часцей за ўсё за першай пагранічнай паласой. Адсюль іх вывозіў ужо сам кніганоша, схаваўшы сярод дроў, у сене ці нават у труне неіснуючага нябожчыка, у калёсах з падвойным дном.
Потым кнігі раздаваліся іншым кніганошам-распаўсюджвальнікам. Апошнія абавязкова займаліся якім-небудзь яшчэ відам дзейнасці ці рамяством, бо не маглі пражыць, займаючыся толькі кнігагандлем. Акрамя таго, трэба было мець нейкае прыкрыццё, каб апраўдаць адносіны з разнастайнымі невядомымі і малавядомымі людзьмі. Больш за ўсё для гэтых мэт падыходзіў рознічны гандаль ля касцёлаў па нядзелях і святах. Адначасова пад выглядам «рэкламнага матэрыялу» распаўсюджваліся выданні невялікага аб’ёма і газеты, што высылаліся з ЗША і Германіі для літоўцаў-інтэлігентаў, якія жылі ў расійскай глыбінцы. Паштовыя служачыя і цэнзура там не былі такія ўважлівыя, як у Літве.
Трэба адзначыць, што для кніганошаў гэты занятак, хоць надта рызыкоўны і малапрыбытковы быў пэўным спосабам зарабіць на хлеб. Акрамя таго, у кантрабандзе пераважалі амаль выключна рэлігійныя выданні. З часам, сітуацыя пачала змяняцца. З’явіліся, а потым пачалі дамінаваць, выданні, у якіх былі змешчаны нацыянальныя пастулаты. Таксама ўжо і сама кантрабанда ўцягвала, станавілася не столькі заробкам, колькі ідэйнай працай на нацыянальнай ніве.
Кантрабандная літоўскамоўная літаратура з Прусіі распаўсюджвалася на тэрыторыі ўсёй цяперашняй Літвы, а таксама на Сувальшчыне, у Рызе і Мітаве. Аднак розныя паветы Літвы забяспечваліся кантрабанднай літаратурай нераўнамерна.
+Суадносіны паміж рознымі рэгіёнамі, якія прымалі ўдзел у барацьбе за літоўскае слова (на падставе колькасці парушэнняў)Merkys V. Knygnešių laikai: 1864—1904 Vilnius:Valstybinis leidybos centras,1994. P. 202 Паветы Кніганошы Распаўсюджвальнікі Захавальнікі Усяго Памежныя Уладзіславаўскі584452154 Ваўкавышскі1142062196 Расіенскі435129223787 Цельшаўскі152118301571 Усяго7593116381708 Актыўныя ўнутраныя паветы Марыямпальскі75467128 Панявежскі484176264 Шавельскі1569139223 Вількамірскі410497205 Усяго30311479820 Пасіўныя ўнутраныя паветы Ковенскі184844110 Новааляксандраўскі-5746103 Усяго1810590213 Усходнія і паўднёвыя паветы Кальварыйскі2161836 Сейненскі37717 Свянцянскі-347 Троцкі-182745 Віленскі19515 Усяго65361120 Іншыя літоўскія мясцовасці43310 Нявызначаныя літоўскія мясцовасці-1898116 Па-за межамі Літвы135832103 Усяго83085914013090 Акрамя гэтага, з’яўляліся нелегальныя літоўскія школкі. Настаўнікаў у такіх школах называлі . Цяжка было знайсці ў Літве мястэчка ці вёску, дзе было б немагчыма набыць літоўскую друкаваную прадукцыю.
Барацьба з кніганошамі Першыя справы на кніганош былі заведзены ў 1865 годзе. Улады не меркавалі, што забарона выкліча такі масавы супраціў літоўцаў, таму першапачаткова не ведалі, што рабіць са злоўленымі кантрабандыстамі. С 1870 г., пасля адмены ваеннага становішча, людзей, затрыманых за распаўсюджванне літоўскага друку, згодна з загадам віленскага генерал-губернатара трэба было штрафаваць на 25 рублёў. Частка спраў перадавалася на разгляд павятовых судоў, з 1876 г. — міравых суддзяў, а з 1883 года — акружных суддзяў. Штраф павялічыўся да 250 рублёў, ці па 7,5 рублёў за кожнае замежнае выданне. Паколькі забарона літоўскага друку не была аформлена заканадаўча, кніганошаў часта апраўдвалі, прыцягваючы да адказнасці за антыўрадавыя выданні.
не давяраў судам, таму ў 1890 годзе былі абмежаваныя іх функцыі, а справы, якія датычыліся антыўрадавага друку, перадаваліся адміністрацыі. Паліцыя, мытня і іншыя ўстановы аб выяўленых злачынствах павінны былі паведаміць пракурору Віленскай ці Варшаўскай судовай палаты і кіраўніку жандарскага ўпраўлення адпаведнай губерні (у Сувалкаўскай губерні — ва паветныя жандарскія ўпраўленні). У допытах, якія праводзілі жандарскія афіцэры, бралі ўдзел пракурор акружной судовай палаты ці яго памочнік. Пасля сканчэння суда пракурор акружнога суда прадстаўляў справу на разгляд пракурору Віленскай ці Варшаўскай судовай палаты. Той прыкладаў заключэнне, узгодненае з генерал-губернатарам, і адсылаў яго да міністра юстыцыі, які сумесна з міністрам замежных спраў рыхтаваў абвінаваўчы вывад, прапаноўваў пакаранне і прадстаўляў на зацвярджэнне цару. Прагледзеўшы прапанаванае заключэнне, цар зацвярджаў ці змяняў пакаранне. Яго рашэнне было канчатковым.
У выпадках, калі сярод канфіскаванай у кніганошаў і захавальнікаў літоўскага друку не было так званых антыўрадавых выданняў, а ў затрыманых забіралі толькі рэлігійную літаратуру, парады па сельскай гаспадарцы ці мастацкія творы, працэдура вызначэння віны была прасцейшай, а пакаранні — больш умеранымі. Канфіскаваныя рэчавыя доказы і іх спіс, а таксама пратакол мытня і паліцыя дасылалі губернатару. Разгледзеўшы яго прапанову, генерал-губернатар вызначаў канчатковае пакаранне. Экспертам, які вызначаў катэгорыю друкаванага выдання як улікі, г. зн. тым, які вызначаў, з’яўляецца выданне антыўрадавым ці не, часцей за ўсё быў Віленскі асобны цэнзар па замежнай цэнзуры ці перакладчык губернскага жандарскага ўпраўлення.
Царская ўлада выплачвала памежнікам спецыяльныя прэміі: за кожную кнігу − 10 капеек, за пуд газет ці другіх выданняў — 10 рублёўСилевич Р. Контрабандисты Литвы XIX века // Обзор, 2012, № 12. Выкрытыя кніганошы караліся, напр. Вінцас Юшка (1860—1939), затрыманы 30 снежня 1894 г. з забароненай літаратурай, быў асуджаны на 2 гады турэмнага зняволення і 3-гадовай высылкі ў Валагодскую губернюАмніставаны 14.5.1896 з нагоды абвяшчэння Маніфесту пра каранацыю Мікалая II., але гэта не спыняла астатніх. Аднаму з вядомых кніганошаў, Юргісу Бялінісу 5 разоў ўдалося ўцячы ад жандараў.
Супраць кніганошаў змагалася не толькі рускія афіцыйныя асобы, але і нямецкія. Так, пры судзеянні людзей, якія пераследвалі кніганошаў і прускай паліцыі шасцёра пераносчыкаў былі схоплены і перададзены Расіі. У 1897 годзе нямецкі кайзер Вільгельм II і расійскі цар Мікалай II правялі перамовы ў Пецярбургу па сумесных дзеяннях супраць кніганошаў і літоўскага друкуMerkys V. Knygnešys // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. X. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. P. 306.
Розныя сацыяльныя групы па-рознаму былі прадстаўлены ў руху за захаванне літоўскага друку.