Мікалай Сцяпанавіч Верамей (канспіратыўны псеўданім: Пабядзінскі; , в. Кавальцы, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — , Хабараўскі край) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія Вучыўся ў Невельскай настаўніцкай семінарыі. Працаваў настаўнікам на Маладзечаншчыне. У 1919 уступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы (КРПП); з 1922 член Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі; з 1923 член КПЗБ. У 1922 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію; у 1929 скончыў Пражскі электратэхнічны інстытут. Вярнуўся ў Зах. Беларусь. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выбараў у сейм, друкаваў улёткі і іншую нелегальную літаратуру; арганізоўваў беларускія школы. Фактычна знаходзіўся на нелегальным становішчы.
У 1930 перапраўлены ў СССР. У 1930 арганізатар і дырэктар Энергетычнага інстытута ў Мінску. З 1931 у Маскве — у польскай секцыі Камінтэрна. Прозвішча «Пабядзінскі» нададзена вясною 1931 з канспіратыўных меркаванняў.
Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра; высланы ў Хабараўскі край (Арцёмаўск), дзе і загінуў. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Крыніца
Спасылкі
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра