Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар (псеўданім: Алесь Раніца; , в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер , Мінская вобласць — , ) — беларускі , біёлаг, , , Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч .

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і.Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі).

Быў адным з кіраўнікоў Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка (частка «Маладняка»), у 1928—1930 узначальваў Менскую філію БелАПП.

У 1930—1931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 1932—1933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі.

У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены.

З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР, з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966).

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978.

Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона ГалавачаСудьба в нескольких фотоснимках .

Творчасць Першы верш апублікаваў у 1926 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». Вершы А. Вечара змяшчаліся на старонках часопіса «Полымя», у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых друкаваных выданнях (1926—1931). Першую кніжку вершаў «Кола дзён» апублікаваў у 1930 годзе. У перыяд з 1931 па 1961 гады літаратурнай дзейнасцю не займаўся. Аднавіў друкаванне літаратурных твораў у 1961 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Зварот да слова» (1977).

Навуковая дзейнасць Даследаванні прысвечаны прыродзе структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў.

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў , навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты.

У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу.

Навуковыя працы Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў.

Сидры и яблочные игристые вина (химия и технология). М., 1976 (совм. с Л. А. Юрченко) Прамысловая сушка бульбы. Мн.: Белдзяржвыд, 1932 (у сааўт.). Пластиды растений, их свойства, состав и строение. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961. Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн.: Навука і тэхніка, 1984 (разам с М. М. Ганчарыкам). Основы физической биохимии растений. Мн.: Наука и техника, 1984.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі.

Літаратура

Гарэцкі М. 'Маладняк' за пяць гадоў. — Мн., 1928. Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000. Шушкевіч С. Шчодрасць душы // ЛіМ. 1980, 21 сак. Весці АН БССР. Серыя біялагічных навук. 2015. № 2. Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР А. С. Вечера. Мн.: Наука и техника, 1985. Академик А. С. Вечер: воспоминания современников. — Мн.: Право и экономика, 2005.

Спасылкі

Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч Аляксандр Сцяпанавіч Вечар у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Аршанскі Маладняк Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў