Іван Антонавіч Віткоўскі (, в. Чэрчыцы, Аршанскі павет, цяпер , Віцебская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі гісторык.

Біяграфія У 1912 годзе скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю, 2 курсы Петраградскай духоўнай акадэміі (1914). З канца 1916 года вікарый у Мазыры. Пазбаўлены духоўнага сана ў 1918 годзе. Пераехаў у Растоў-на-Доне, дзе ў гімназіі выкладаў лацінскую мову, гісторыю і псіхалогію.

У 1919 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію; у 1920 паранены. У РКП(б) з 1920. У 1921 годзе вярнуўся на Віцебшчыну (тады ў складзе РСФСР), працаваў у савецкіх і партыйных органах у Оршы і Сянне, прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

З 1925 года ў Менску, выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, намеснік дырэктара, з 1932 года дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН. Адначасова загадчык кафедры гісторыі МВПІ. Прафесар з 1932 года.

Арыштаваны 26 ліпеня 1933 года. Паводле пастановы пазасудовага органа ад 27 лютага 1934 накіраваны на 3 гады ў лагеры. Быў у Марыінску ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Баравічах Ленінградскай вобласці, працаваў рахункаводам і выкладаў лацінскую мову. Зноў арыштаваны 22 лютага 1937 года па справе «Польскай вайсковай арганізацыі». Этапаваны ў Менск, дзе асуджаны і расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе.

Навуковыя працы Вывучаў паўстанне 1863—1864 гадоў, сувязі паміж рэвалюцыйнымі рухамі Беларусі, Польшчы, РасііПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552—553:

«1863 год на Меншчыне» (1927, у сааўтарстве) «Паўстанне 1863 года і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў» (кніга 3, 1931) 1863 г. на Меншчыне. Мн., 1927 (разам з О. Яневічам, Л. Лехам) Паўстанне 1863 г. і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў. Кн. 3. Мн., 1931 Рэвалюцыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929, № 4 «Зямля і воля» 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаннем 1863 // Полымя. 1930, № 4.

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай