Тамаш Жаброўскі (, Новагародскі павет — , Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, матэматык, архітэктар. Магістр філасофіі і вольных навук. Прадстаўнік мастацтва ракако.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1714 годзе ў шляхецкай сям’і пад Наваградкам, у вёсцы Мітраполь. 6 жніўня 1734 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме, а потым на філасофскім (1735—1738) і тэалагічным (1740—1744) факультэтах Віленскай акадэмііГосцеў А. Жаброўскі Тамаш // . Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Ілуксцінскім езуіцкім калегіуме (1745—1746), быў прэфектам будаўніцтва ў рэзідэнцыі езуітаў у Бабруйску (1746). Прафесар філасофіі і прэфект бурсы ў Крожскім езуіцкім калегіуме (1746—1748), міністр (намеснік рэктара па адміністрацыйна гаспадарчых пытаннях) і прэфект будаўніцтва ў віленскім навіцыяце (1748—1750). У 1750—1752 гг. вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру ў Вене і ПразеGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Пасля вяртання на Радзіму працаваў у Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—1758), дзе нанова арганізваў выкладанне матэматыкі, стварыў кабінет эксперыментальнай фізікі і астранамічную абсерваторыю, а таксама сам выкладаў матэматыку і дакладныя навукі. У 1752 г. атрымаў у Акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук. Будаўніцтва астранамічнай абсерваторыі ў стылі ракако вялося паводле распрацаванага ім плану, атрымаў на будаўніцтва сродкі ад мецэнаткі Альжбеты Пузыні-Агінскай, кіраваў будаўніцтвам. Некаторы час выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме.

Памёр ў 1758 годзе ў Вільні. Засталіся рукапісы лекцый Т. Жаброўскага па логіцы і матэматыцы.

Творчасць Асноўныя архітэктурныя работы: заканчэнне езуіцкага касцёла ў Бабруйску (1745—1746); перабудова касцёла св. Ігнація (1748—1750), астранамічнай абсерваторыі Акадэміі (1752—1753), перабудова касцёла св. Яна (1756—58; усе ў Вільні), будаўніцтва касцёла ў Ілуксце, выкананне інтэр’еру кальвінскага збору ў Жодзішках Смаргонскага раёна (1757—1766), праект касцёла бенедыкцінак у Крожах (Літва). Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага калегіума, праектаваў (каля 1750 г.) палац Агінскага ў Гануце (цяпер в. Ручыца) Ашмянскага павета.

Зноскі

Літаратура

Госцеў А. Жаброўскі Тамаш //

Календарыюм // «Czasopis» № 11/2004 Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Астраномы Літвы Катэгорыя:Астраномы Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі Літвы Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Навагрудскага езуіцкага калегіума