Змітро Віталін, сапр.: Зміцер Рыгоравіч Сергіевіч (нар. , в. Сухое, Пінскі павет, Мінская губерня, цяпер , Брэсцкая вобласць — , Адэса, Украіна; Псеўданімы: Байструк; Клоп; П.Прыпецкі) — беларускі паэт, празаік, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. З 1915 года знаходзіўся з бацькамі ў эвакуацыі ў Бранску. Летам 1919 года вярнуліся ў Беларусь у Калінкавічы. Скончыў Калінкавіцкую васьмігодку (1928). З 1929 года ў Менску. Набыў спецыяльнасць электраманцёра і працаваў у Радыёцэнтры БССР радыёманцёрам, потым карэспандэнтам. Член БелАПП з 1930. Сакратар часопіса «Шляхі калектывізацыі». З вясны 1932 адказны сакратар крычаўскай раённай газеты. У верасні 1932 паступіў вучыцца на творчае аддзяленне МВПІ. Ягоныя вершы, паводле С. Грахоўскага, хваліў Янка Купала.
Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на ссылку 10.8.1933. Пакаранне адбываў у Марыінску Кемераўскай вобласці, дзе знаходзіўся на пасяленні (некаторы час разам з М. Лужаніным і З. Астапенка). Вярнуўся ў Калінкавічы ў канцы 1935. Адбыўшы вайсковую службу, працаваў на фанернай фабрыцы ў Мазыры. Быў карэспандэнтам газеты «Бальшавік Палесся».
У вайну на фронце. З канца 1943 карэспандэнт дывізіённай газеты «Вперёд за Родину!». З чэрвеня 1945 года ў рэдакцыі газеты «За честь Родины», якая дыслакавалася ў Вене. У 1950 пераведзены ў адэскую акруговую газету «Защитник Родины». У 1956 накіраваны ў Будапешт, дзе працаваў у рэдакцыі газеты групы войск «Ленинское знамя». Дэмабілізаваны ў 1961 у званні маёра. Жыў у Адэсе. З 1961 на творчай рабоце. Працуючы ў армейскіх газетах і жывучы ў Адэсе, друкаваў тое, што пісаў на рускай мове.
Памёр года ў Адэсе. Пахаваны там жа.
Творчасць
Друкавацца пачаў з 1930. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць»Змітро Віталін. Будзем жыць: Вершы. — Мн. : ДВБ, 1932. — 79 с. (1932). Перакладаў з рускай мовы.
Пад уласным прозвішчам выдаў кнігі на ваенную тэматыку «На голубом Дунае» (Адэса, 1955), «Первый бой» (Адэса, 1957), «Мы служим Родине» (Масква, 1962), «Приветствие из юности» (Адэса, 1964), «Начало легенды» (Масква, 1966), «Тревожная осень» (Адэса, 1966), «Десять дней отдыха» (Масква, 1967), «Высокий остров» (Адэса, 1969), «Маршевая рота» (Адэса, 1971), «Товарищи огненных лет» (Масква, 1972), «Гроза на рассвете» (Адэса, 1973), «Сосны среди поля» (Адэса, 1975), «Хорошие приметы» (Адэса, 1978), «Нет последних рубежей» (Адэса, 1982), «Личная война» (Кіеў, 1983).
Літаратура СЕРГІЕВІЧ Зміцер Рыгоравіч // С. 348 БП, т. 2, 6.
Лякiн У. Тры жыццi Змiтро Вiталiна. Мазыр, Белы вецер, 2012. Пруднікаў П. Абарваная струна // Чырвоная змена. 1985, 17 кастр. Пруднікаў П. І. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1988. — 175 с. Грахоўскі С. Іскрынкі памяці. Успаміны пра Янку Купалу. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. — 271 с.
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы