Ю́рый Андрэ́евіч Арыня́нскі (, Баку — ) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія Нарадзіўся 27 лістапада 1906 года ў Баку. Вучыўся ў Маскве, у 1928 годзе скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва. Працаваў у тэатрах МасквыОрынянский Юрий Андреевич // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага. У 1939 пераехаў у БССР. У 1939—1947 гадах Ю. Арынянскі акцёр і рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 1941—1943 гадах працаваў у франтавых тэатрах Ленінграда. У 1947—1949 гадах — рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, у 1958—1962 гадах — галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, у 1962—1966 гадах — галоўны рэжысёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

Памёр Ю. А. Арынянскі 13 сакавіка 1989 года.

Творчасць Сярод роляў, выкананых А. Арынянскім: Мілер («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Прозараў («Тры сястры» А. П. Чэхава), Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Лабыш («Папараць-кветка» І. Козела), Пратасаў («Дзеці Сонца» М. Горкага), Макферсан («Рускі пытанне» К. Сіманава), Святар Арсень («Сустрэча ў цемры» Ф. Кнорэ) і іншыя.

Сярод рэжысёрскіх прац: «Самалёт спазняецца на суткі» К. Ісаева (1945), «Старыя сябры» Л. Малюгіна (1946), «Дзеці Сонца» М. Горкага, «Від з моста» А. Мілера (1959), «Тры сястры» А. Чэхава (1960), «Сэрца на далоні» І. Шамякіна (1965), «Выклік багам» А. Дзялендзіка (1966) і іншыя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Орынянский Юрий Андреевич // Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага» В этом году Гомельскому областному драматическому театру исполняется 75 лет // «Правда Гомель» — інфармацыйны партал газеты «Гомельская праўда» 110 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906—1989) // Федэральна нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі 19 сакавіка 2023 г. — 70 гадоў з дня прэм’еры спектакля «Брэсцкая крэпасць» (1953) Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ // Краязнаўства Берасцейшыны

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР