Хаім Вейцман (, ; , , цяпер — ) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.
Біяграфія
Быў трэцім дзіцём у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-ЛеаУ 1920 годзе пераехала ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых. (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча (у 1892 годзе). Вучыўся ў Германіі. У 1901—1904 гадах выкладаў у Жэнеўскім універсітэце, у 1904—1919 гадах працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920—1931 і 1935—1946 гадах Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-х гадах пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 годзе абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993 годзе таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.
Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).
Літаратура Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // Голас Радзімы, № 27(3099), 2008 24 ліпеня
Катэгорыя:Хімікі Ізраіля