Андрэй Гайдукоў (нар. , ) — лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітычны вязень Беларусі.
Біяграфія Працаваў аператарам на нафтаперапрацоўчым аб’яднанні «Нафтан» і завочна вучыўся ў Полацкім універсітэце. Разам з аднадумцамі спрабаваў зарэгістраваць міжнародную арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў», якая дэкларавала ў сваім статуце прасоўванне наватарскіх ідэй у розных сферах і нават магчымае стварэнне ўласнай палітычнай партыі. Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Храналогія пераследу Затрыманы 8 лістапада 2012 г. ў Віцебску. Паводле афіцыйнай інфармацыі — падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы. 13 лістапада 2012 г. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў інфармацыю аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці грамадзяніна РБ, які займаўся па заданні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару.Заява Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову
А. Гайдукоў у лісце з СІЗА КДБ паведамляў, што абвінавачваецца ў тым, што «мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі. У тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША — паводле версіі КДБ)».Шпіёнская гісторыя Беларусі
На працягу амаль 9 месяцаў А. Гайдукова ўтрымлівалі ў Мінскім і Віцебскім СІЗА КДБ. Падчас зняволення А. Гайдукова ў Полацку, Наваполацку і Віцебску праходзілі не санкцыянаваныя ўладамі акцыі салідарнасці з ім, якія праводзілі грамадскія актывісты.У Полацку і Наваполацку з’явіліся ўлёткі «Свабоду Гайдукову!»
Напачатку А. Гайдукова абвінавачвалі па двух артыкулах: ч. 1 арт. 14 КК РБ (замах на злачынства) і ч. 1 арт. 356 КК РБ (здрада дзяржаве). Аднак 19 чэрвеня 2013 г. старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык заявіў журналістам, што А. Гайдукова могуць асудзіць паводле іншага артыкулу. Судовыя слуханні па справе А. Гайдукова праходзілі з 12 чэрвеня 2013 г. у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, нягледзячы на патрабаванні праваабаронцаў зрабіць суд адкрытым. Падчас суда артыкул абвінавачвання быў перакваліфікаваны.
1 ліпеня 2013 г. у Віцебскім абласным судзе суддзя Галіна Урбановіч прызнала А. Гайдукова вінаватым у замаху на злачынства (ч. 1 арт. 14 КК РБ) і па арт. 356.1 КК РБ (усталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысудзіла 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.Приговор Андрею Гайдукову — полтора года колонии Гэты артыкул быў уведзены ў КК РБ 8 лістапада 2011 г. У 2016 г. артыкул быў выключаны з КК РБ. А. Гайдукоў быў адзіным за ўсю гісторыю, хто быў асуджаны ў Беларусі па гэтым артыкуле КК РБ.Закон Республики Беларусь от 05.01.2016 N 356-З «О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь»
Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна» выступілі з сумеснай заявай, дзе гаворылася, што асуджэнне А. Гайдукова з’яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным. Праваабаронцы запатрабавалі неадкладна вызваліць А. Гайдукова, адмяніць незаконна вынесены прысуд і перагледзець яго пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.Андрэй Гайдукоў — новы беларускі палітвязень
З З верасня 2013 г. адбываў тэрмін пакарання ў папраўчай калоніі № 19 г. Магілёва. 6 красавіка 2014 г. быў пераведзены з калоніі ў Магілёве ў калонію «Віцьба-3» Віцебскага раёна. 8 мая 2014 г. выйшаў на волю.
21 лістапада 2014 г. быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за распаўсюджванне ў Наваполацку лістовак пра беларускіх палітвязняў без выдавецкіх звестак. 24 лістапада быў затрыманы ў Полацку за распаўсюджванне лістовак. У РАУС была выдадзена позва ў суд на 27 лістапада 2014 г. 25 лістапада А. Гайдукова забралі ў суд наўпрост з кватэры. Суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і за «правядзенне несанкцыянаванага пікету з раздачай лістовак», пастанавіў падвергнуць А. Гайдукова адміністрацыйнаму арышту тэрмінам на 10 сутак.Ситуация с правами человека в Беларуси. Ноябрь 2014 года Адразу пасля выхаду з арышту А. Гайдукоў зноў быў затрыманы. Яму паведамілі, што за акцыю 24 лістапада 2014 г. ён быў асуджаны яшчэ на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.
16 лістапада 2015 г. А. Гайдукоў правёў у Наваполацку акцыю салідарнасці са зніклымі беларускімі палітыкамі. Былі вывешаны партрэты Дзмітрыя Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Мінакам раздадзена больш за 100 лістовак з цытаваннем закліку Мікалая Статкевіча прыйсці на акцыю памяці 24 лістапада 2015 г. 30 лістапада 2015 г. намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога суда Алена Верташонак аштрафавала А. Гайдукова на 8,1 млн рублёў (45 базавых велічынь) за акцыю салідарнасці са зніклымі палітыкамі.Активист БХД Андрей Гайдуков оштрафован на 8,1 млн за акцию солидарности с пропавшими политиками
31 снежня 2015 г. А. Гайдукоў быў аштрафаваны намеснікам начальніка Наваполацкага гарадскога аддзела міліцыі Уладзімірам Быкавым на дзве базавыя велічыні за размяшчэнне на дошках аб’яваў трох улётак, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра кампанію «За якасную медыцыну», ініцыяваную БХД.Навапалачаніна Андрэя Гайдукова аштрафавалі на 360 тысяч за ўлёткі кампаніі «За якасную мэдыцыну»
28 красавіка 2016 г. А. Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі МУС падчас вывешвання расцяжкі «Праца — права, а не абавязак». Акцыя праводзілася ў падтрымку актывіста незалежнага прафсаюзу з Полацка Міколы Шараха, якога адміністрацыя прадпрыемства, на якім ён працаваў, незаконна звольніла з працы.Полацкага прафсаюзнага лідара звольнілі з працы і арыштавалі за пратэст Справу разглядаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Наваполацкага гарвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце Шэндзель В. Н. Паводле ч. 2 арт. 21.14 КаАП РБ А. Гайдукоў атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь ( бел. руб.).Андрею Гайдукову присудили штраф за растяжку
Крыніцы
Літаратура Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013. — 110 с.
Спасылкі http://www.svaboda.org/a/211/1/24788367.html http://novychas.by/hramadstva/andrej_hajdukou_kaniec_shpijon http://ww.w.harodniaspring.org/be/news/4847 http://euroradio.fm/syonnya-abvescyac-prysud-pa-sprave-andreya-gaydukova http://naviny.by/rubrics/society/2014/12/05/ic_news_116_450213 http://bchd.info/10138-v-novopolocke-andrey-gaydukov-provel-akciyu-solidarnosti-s-propavshimi-politikami-foto.html https://www.youtube.com/watch?v=UoJYXQwfywA
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі