Уладзімір Казіміравіч Стука́ліч (, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер , Латвія — , ; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкай сям’і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гадах вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гадах на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.

Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.

У лютым 1891 года да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 года. У 1891 годзе выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 годзе пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 годзе пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК.

Бібліяграфія Белоруссия и Литва: Очерки из истории городов в Белоруссии. — Витебск, 1891 (1893, 1894); Мальцевские заводы. — Витебск, 1894; Краткая заметка о белорусском наречии. — Витебск, 1895; Н. Я. Никифоровский: Странички из недавней старины города Витебска. — Витебск, 1900; М. Ковалевский: Экономический строй России. — Витебск, 1901; К вопросу об устройстве университета в Витебске. — Витебск, 1903; А. П. Сапунов: К 25-летию его ученой и литературной деятельности. — Витебск, 1905; Н. Я. Никифоровский: 1845—1910 годы. — Витебск, 1910 і інш.

Крыніцы

Літаратура

Падліпскі А. Летапісец Віцебшчыны. — Мн., 1993.

Подлипский А. М. Витебская Александровская гимназия. — Витебск, 1994. — 1500 экз.

Спасылкі

Заблоцкая М. В. Взгляды А. П. Сапунова и В. К. Стукалича на историю Беларуси с древнейших времён до начала XIX в. // ВЕСНІК МДУ імя А. А. Куляшова, № 2 (38) 2011.

Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі