Нінэ́ль Іва́наўна Шчасная, ці часцей Нэ́лі Шча́сная (, — , Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец і графік.
Біяграфічныя звесткі Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), затым Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Жыла ў Сярэдняй Азіі (Душанбэ), займалася архітэктурай. Да жывапісу і вітражоў вярнулася пасля пераезда ў Беларусь.
Удзельніца больш за 50 персанальных выставак у Беларусі і за мяжой. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Яе дачка Лада Шчасная таксама стала вядомым мастаком.
Творчасць Працавала ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін, партрэтаў сучаснікаў і гістарычных асоб, пейзажаў, нацюрмортаў, графічных твораў. Аформіла шэраг кніжных выданняў. Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску.
Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.
Сюжэтна-тэматычныя карціны 1966 — «Вясёлка», «Пад сонейкам» 1967 — «Пяць пакаленняў (Лазня)» 1968 — «Самотная» 1972 — «Васількі» 1975 — «Налібоцкая пушча» 1978 — «Пасля змены», «Лада слухае» 1980 — «Спрадвечнае» 1981 — «Маё нараджэнне» 1984 — «Толькі яго нявеста» 1987 — «Белыя крьлы», «Гуканне вясны ў Заслаўі» 1997 — «Мая сям'я» 1999 — «Сястра Людміла і яе Міхайлавы»
Партрэты 1956 — «Мая бабуля Ліда» 1970 — Іван Мележ, «Аўтапатрэт» 1973 — Уладзімір Дубоўка (1973) 1976 — Іван Шамякін, Цётка (А. Пашкевіч) 1979 — А. Макаёнак, М. Матукоўскі 1980 — Максім Танк, Аркадзь Куляшоў («Ля вогнішча») 1981 — У. Саўчанка, Рыгор Шырма, Пётр Клімук 1982 — Янка Купала, Максім Багдановіч 1985 — М. Ладзіс («Вярнуўся») 1987 — С. Красікаў, І. Антонаў 1988 — «Думаючы пра Чэхава» 1996 — Р. Сурус 1997 — «Еўфрасіння Полацкая» 1999 — «Промні натхнення А. Пушкіна» 2000 — Францыск Скарына, «Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец», А. Раман, «Пясочны гадзіннік» (аўтапартрэт) 2001 — Анатоль Анікейчык 2003 — Святлаа Акружная
Ілюстрацыі 1963 — «Калінавая рукавічка» А. Васілевіч 1968 — «Матрошкіны казкі» І. Бурсава 1971 — «Рыжая палянка» Д. Бічэль-Загнетавай 1973 — «Крылы» М. Хведаровіча 1979 — «Заручыны» П. Макаля 1984 — «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» А. Лойкі
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1989) медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1977) бронзавы медаль ВДНГ СССР (1975)
Літаратура Канапелька А. Нінэль Шчасная: «Калі я пішу, я плачу…» / А. Канапелька // Алеся. 2003. № 10. С. 4-6.
Сіпакоў Я. Нінэль Шчасная / Я. Сіпакоў // Беларусь. 2001. № 6.
Спасылкі
svaboda.org
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР