Эне́цкая мова (саманазва: Онай базаан) — родная мова энцаў. З'яўляецца адной з самадыйскіх моў уральскай сям’і. Распаўсюджаная на правым беразе Енісея на поўначы Краснаярскага края. Колькасць носьбітаў — 43 чалавекі (2010). Мае два адрозныя дыялекты: тундравы і лясны.
Энецкі алфавіт Алфавіт распрацаваны на мяжы 1980-1990-х гадоў. Ён не прыняты афіцыйна, але на ім былі выпушчаныя тры кнігі (у тым ліку, руска-энецкі слоўнік для школьнікаў). А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ԑ ԑ Ж ж З з И и Й й К к Л л М м Н н Ӈ ӈ О о П п Р р С с Ҫ ҫ Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ ъ Ы ы ь Э э Ю ю Я я Спасылкі
Ethnologue (лясны дыялект) Ethnologue (тундравы дыялект) Бібліяграфія Лінгвістыка
Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Самадыйскія мовы