Дрыгавічы́ (магчыма, што больш правільная форма назвы — драгавічы; гістар. другувіты, драгувіты — відаць, патронім ад імя Дрыгавіт) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (саюз плямёнаў).

Лічыцца, што дрыгавічы мелі паўднёвае ці, мабыць, заходняе паходжанне. Можа, прыходзяцца нашчадкамі насельніцтва зарубінецкай культуры. Першая згадка дрыгавічоў у летапісах змешчана ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая паведамляе пра рассяленне славян на Усходне-Еўрапейскай раўніне пасля іх прышэсця з Дуная:

У VI—VII стст. дрыгавічы масава рухаліся з поўдня на поўнач, асноўная іх частка асела на землях між Заходняй Дзвіной на поўначы і балоцістымі прасторамі на поўдзень ад Прыпяці (прыблізна па мяжы былых Мінскай і Валынскай губерняў) на поўдні; між левым берагам Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці на ўсходзе і ўмоўнай лініяй у былых Бельскім і Беластоцкім паветах на ўсход ад мазавецкага г. Візна на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі ўзаемна перамешваліся з землямі крывічоў.

Паводле займаных рачных сістэм, адрозніваюцца дрыгавічы прыпяцкія, бярэзіна-друцкія, нёманскія, дзвінскія.

Паводле гістарычных дакументаў, у Македоніі (у ваколіцах г. Салуна), у Фракіі (на р. Драгавіц, між Салунам і Вярэяй), жылі другавіты (можа, частка дрыгавічоў), таксама і на землях палабскіх славян.

Дрыгавічы, відаць, досыць рана мелі князёў (македонскія дрыгавічы — 685). На беларускіх землях мелі ўласнае дзяржаўнае стварэнне не пазней за X ст.; на гэтай аснове узнікла Тураўскае княства. Таксама да дрыгавіцкіх належалі Гарадзенская і Берасцейская землі; ужо ў XI—XII стст. раёны Берасця і Горадна адзначаліся суцэльна ўсходнеславянскім насельніцтвам.

Да ліку дрыгавіцкіх гарадоў, згодна з летапісамі, належалі Тураў, Слуцк і Клецк. Падобна, такімі былі таксама Мазыр, Брагін (Брягин), Рэчыца, Рагачоў, можа, г. Дубровіца ў сучаснай Ровенскай вобласці.

Дрыгавічы з’яўляюцца адной з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці (: крывічы, радзімічы, балты).

Гл. таксама Славяне Вялікае перасяленне народаў Славянская каланізацыя Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ян Станкевіч. Беларускія плямёны. Дрыгвічы

Катэгорыя:Славянскія плямёны Катэгорыя:Славянскія плямёны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)