Аляксандр Язэпавіч Орса (, в. Нягневічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Гродзенскай вобласці) — , ) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія Скончыў гарадское вучылішча (1913) і настаўніцкія курсы (1915) у Навагрудку, сярэднюю школу пры Украінскім педагагічным інстытуце (1923) і прыродазнаўчы факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе.

У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце, радавы 1-й кавалерыйскай дывізіі.Картотека бюро учета потерь в Первой мировой войне. 2529-О, л. 1241..

Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь выкладаў прыродазнаўства ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1929—1934), працаваў у польскай пачатковай школе (1934—1939), сярэдняй школе (1939), педагагічным вучылішчы (1940—1941). У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, быў выбраны настаўнікамі на пасаду акруговага школьнага інспектара Навагрудскай акругіЧэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 30. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. У 1944 г. выехаў у Германію, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купала ў Рэгенсбургу (Міхельсдорф).

З 1949 года — у Нью-Ёрку (ЗША). Адзін з заснавальнікаў і сяброў Беларуска-амерыканскага задзіночання, стваральнік у Нью-Ёрку першай парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ініцыятар стварэння і заснавальнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, арганізатар першых беларускіх школ у Нью-Ёрку. Уваходзіў ва ўрад БНР у эміграцыі (міністр асветы). Рэдагаваў падручнікі для сярэдніх эмігранцкіх беларускіх школ.

Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-ДжэрсіРАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ.

Сям’я Быў у шлюбе з Наталляй Сазановіч-Орса. Наталля скончыла Навагрудскую беларускую гімназію. Працавала настаўніцай у гэтай жа гімназіі. Прысутнічала на сустрэчы беларускіх студэнтаў з пісьменнікамі з БССР у Празе ў 1927 годзе..

У сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў нарадзіліся дочкі Галіна і Ала. З лета 1944 года разам з бацькамі яны апынуліся на эміграцыі.

Дачка — Галіна Орса (1930—1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка — Ала Орса-Рамана (нар. 1936, Навагрудак) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967).

Літаратура Дзьве страты: Паўліна Івашкевіч (маці Антона Адамовіча), Аляксандар Орса // «Бацькаўшчына», № 42 (478), 15 ліст. 1959. — С. 4; Др. Аляксандар Орса. (На 25-я ўгодкі сьмерці) // «Беларус», № 323, ліст. 1984. — С. 4; На 10-ыя ўгодкі сьмерці Аляксандра Орсы // «Беларус», № 150, кастр. 1969. — С. 3; Ляднёва А. Орса // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000; Сумная гадавіна. (Др. Аляксандар Орса) // «Бацькаўшчына», № 46—47 (530—531), 27 ліст. 1960. — С. 3. Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 30

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай гімназіі імя Янкі Купала Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання