Чарлз Спе́нсер Ча́плін, Ча́рлі Ча́плін (; , Лондан — , Карсейр-сюр-Вевэ, Швейцарыя) — англійскі і амерыканскі кінаакцёр і кінарэжысёр першай паловы 20-га стагоддзя. Прызнаны як адзін з найлепшых комікаў ў гісторыі сусветнага кіно, тройчы уганараваны прэміяй «Оскар».
Ён іграў ролі, пісаў сцэнарыі, прадзюсаваў уласныя фільмы. Чаплін быў адным з класікаў эры нямога кіно. За сваю кар’еру, якая доўжылася больш як 65 гадоў, ён прайшоў шлях ад віктарыянскіх сцэн брытанскіх мюзік-холаў, да Галівуда — цэнтра сусветнага кінамастацтва.
Біяграфія Паходжанне Некалькі пакаленняў сямейства Чаплінаў пражывала на ўсходзе Англіі ў графстве Суфалк.
Мяркуючы з прозвішча, гэта былі нашчадкі гугенотаў, якія ахвотна сяліліся ва Усходняй Англіі. Прапрадзед Чапліна Сэдрах нарадзіўся 1786 годзе і стаў сельскім шаўцом ў Грэйт-Фінбара.
Бацька Чарлі Чапліна Чарлз Чаплін нарадзіўся 18 сакавіка 1863 года на Оркас-стрыт, у Мерылебоўні. Маці — Ханна Харыет Педлінгем Хіл — нарадзілася ў 1865 годзе на Кэмдэн-стрыт, 11. Яна таксама паходзіла з шавецкага роду.
Цырымонія шлюбу Чарлза Чапліна і Ханы Хіл праходзіла ў царкве святога Яна ў Лондане.
Ранняя біяграфія Чарлі Чаплін нарадзіўся 16 красавіка 1889 года ў Лондане. Неўзабаве пасля нараджэння Чарлі яго бацькі разышліся; дзеці засталіся на апецы маці, Ханы Харыет Хіл, якая выступала ў вар’етэ. Праз некалькі гадоў яна страціла голас і ў 1896 годзе была вымушаная пакінуць сцэну. Браты Сід і Чарлі (разам з маці) апынуліся ў працоўным доме ў Ламбета, а потым іх аддалі ў школу для сірот і бедных дзяцей.
Чарлі ўпершыню выступіў на сцэне ў 1894 годзе, ва ўзросце пяці гадоў, калі яго нумар замяніў нумар яго маці ў праграме мюзік-хола. У канцы 1898 года ён уступае ў дзіцячую танцавальную групу «Восем ланкашырскіх хлопцаў» (). Гэта паўплывала на творчую манеру акцёра, фільмы якога пасля крытыкі называлі «фільмамі-балетамі». На Каляды 1900 года «Ланкашырскія хлопцы» ўдзельнічалі ў пантаміме «Папялушка». Чаплін у гарнітуры кошкі ўпершыню атрымаў магчымасць рассмяшыць гледачоў. Вясной 1901 года Чаплін пакідае трупу «ланкашырскіх хлопцаў». 9 мая 1901 года ва ўзросце 37 гадоў памірае бацька Чапліна. Чарлі рэдка наведвае школу, працуе прадаўцом газет, памочнікам урача, у друкарні і т.п., але нідзе доўга не затрымліваецца праз юны ўзрост.
У 1903 годзе ён ва ўзросце 14 гадоў атрымлівае сталую працу ў тэатры і ролю пасыльнага Білі ў п’есе «Шэрлак Холмс». У гэты час Чаплін быў практычна непісьменным. Калі яму ўручылі тэкст ролі, ён баяўся, што яго папросяць прачытаць услых некалькі абзацаў. Ролю яму дапамог вывучыць брат Сідні.
На працягу некалькіх гадоў Чарлі таксама выступаў у вар’етэ. З 16 гадоў Чаплін рэгулярна практыкаваўся ў ігры на скрыпцы, беручы урокі ў тэатральнага дырыжора, і займаючыся па 4-16 гадзін у дзень.
21 лютага 1908 года атрымаў месца акцёра ў тэатральным прадпрыемстве Фрэда Карно, якое пастаўляла гатовыя скетчы і пантамімы для цэлага шэрагу мюзік-холаў, і неўзабаве становіцца адным з ключавых акцёраў у шэрагу пастановак (некаторыя з іх ён пазней адаптаваў для экрана).
Злучаныя Штаты Кістоун Філм Чаплін з трупай Карно быў на гастролях у ЗША з верасня 1910 года па чэрвень 1912 года. У 1912 годзе ён на пяць месяцаў вяртаецца ў Англію, а 2 кастрычнік 1912 года юнак прыязджае разам з трупай Карно ў ЗША і застаецца ў гэтай краіне. Падчас аднаго з выступаў яго заўважае кінапрадзюсер Мак Сенет. Гульня Чарлі падабаецца Маку, і ён запрашае артыста на працу ў сваю студыю «Keystone Studios». 23 верасня 1913 года Чаплін заключае кантракт з «Кістоун Філм» з платай $ 150 у тыдзень.
Спачатку Чаплін спрабуе імітаваць даволі грубы стыль сенетыўскіх камедый-экспромтаў, аднак поспех яму прыносіць менавіта адыход ад гэтага стылю. Неўзабаве ён становіцца знакамітым кінаакцёрам і пачынае фарміраваць і навострываць свой экранны вобраз. Спачатку яго персанаж Чэз (на здымачных «хлапушках» у працоўных дубляў, якія захаваліся, ён пазначаўся як Chas Chaplin, Авенарыус называе яго «Чэйс») выглядаў дзёрзкім махляром і лавеласам, аднак паступова ў вобразе з’яўляецца ўсё больш чалавечай цеплыні і лірызму, які глядач прывык звязваць з маленькім валацугам. Паступова асвойваючы найноўшыя аспекты кінавытворчасці, Чаплін перастае задавальняцца толькі акцёрскай працай і ўгаворвае Сенета дазволіць яму самому ставіць фільмы. Неўзабаве Чаплін пачынае разумець, што праца на Сенета абмяжоўвае яго творчыя магчымасці, і сыходзіць з «Кістоун».
Эсэней Філм Заробкі Чарлі хутка растуць: калі ў 1914 годзе ў «Кістоун» ён атрымлівае $ 150 у тыдзень, то ўжо ў 1915 годзе ў студыі «Эсэней Філм» (Essanay Film) — $ 1250 у тыдзень плюс бонус $ 10 000 за кантракт; у 1916—1917 гадах, у «М’ючуэл Філм» (Mutual Film) — $ 10 000 у тыдзень плюс $ 150 000 за кантракт. У 1917 годзе Чаплін заключае са студыяй «Фёрст Нэшнал Пікчэрз» (First National Pictures) кантракт на $ 1 млн, становячыся па тых часах самым дарагім акцёрам у гісторыі.
Юнайтэд Артыстс
З часам ён вырашае знайсці творчую самастойнасць і ў 1919 годзе засноўвае студыю «Юнайтэд Артыстс» (United Artists) сумесна з Мэры Пікфард, Дугласам Фэрбенксам і Дэвідам Грыфітам.
Рост папулярнасці У 1921 годзе Чаплін здзяйсняе падарожжа ў Еўропу. У Лондане і Парыжы пры яго з’яўленні збіраюцца велізарныя натоўпы. За тры першых дня ў Лондане Чаплін атрымаў 73000 лістоў. У Берліне яго ніхто не ведаў, у пасляваеннай Германіі фільмы Чапліна не паказваліся. Другі візіт у Еўропу Чаплін здзейсніў ў 1931 годзе — падчас прэм’еры фільма «Агні вялікага горада». Трэці Чаплін пабываў у Еўропе ў 1936 годзе падчас паказу фільма «Новыя часы».
У 1922 годзе Чаплін не меў уласнага дома — жыў у арандаваных хатах, гасцініцах і клубе. У 1922 годзе Чаплін пабудаваў сваю хату ў Бэвэрлі-Хілз. У доме акрамя 40 пакояў былі кіназала і арган.
Славу Чапліну прынесла нямое кіно, і хоць гук з’явіўся ў фільмах ўжо ў 1927 годзе, Чарлі застаецца верным старой кінатэхніцы яшчэ цэлае дзесяцігоддзе. Першай цалкам гукавой карцінай Чапліна стаў «Вялікі дыктатар» — антыгітлераўскі фільм, зняты ў 1940 годзе. Гэта быў апошні фільм, дзе выкарыстоўваецца вобраз Валацугі-Чарлі.
Апошнія гады жыцця У 1952 годзе Чаплін стварае фільм «Агні рампы» — аповяд пра лёс творчага чалавека і пра творчасць наогул. 17 верасня 1952 года ён адпраўляецца ў Лондан на сусветную прэм’еру «Агнёў рампы», і кіраўнік ФБР Эдгар Гувер дамагаецца ад іміграцыйных уладаў забароны на зваротны ўезд акцёра ў краіну. Чаплін пасяліўся ў Швейцарыі, у мястэчку Веве.
У Швейцарыі Чаплін піша музыку да сваіх старых нямых фільмаў, агучвае фільм «Залатая ліхаманка».
Акцёр быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Міру ў 1954 годзе.
У сваім фільме «Кароль у Нью-Ёрку» (1957) Чаплін усё яшчэ сам грае галоўную ролю.
У 1964 годзе Чаплін выдае свае мемуары, якія ляглі ў аснову біяграфічнага мастацкага фільма «Чаплін» (1992). Апошні фільм «Графіня з Ганконга» Чаплін ставіць па сваім сцэнарыі ў 1967 годзе; галоўныя ролі ў фільме выканалі Сафі Ларэн і Марлан Бранда.
У 1972 годзе Чаплін ў другі раз атрымаў ганаровага «Оскара». Для гэтага ён прыехаў на кароткі час у ЗША — яму далі толькі абмежаваную візу. 4 сакавіка 1975 года Чаплін быў пасвечаны ў рыцары каралевай Елізаветай II у званні рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імперыі.
Акцёр памёр 25 снежня 1977 года ў сваім доме ў Веве.
Вобраз Валацугі Чарлі Чаплін спалучаў акцёрскі талент з бліскучай клоўнскай тэхнікай. Ён стварыў вядомую кінамаску «маленькага чалавека»Шур Г. Чаплін // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 17. — Мн., 2003..
Вобраз Валацугі ўпершыню з’явіўся ў фільме «Незвычайна цяжкае становішча Мэйбл» (па іншай версіі — у фільме «Дзіцячыя гонкі на аўтамабілях», знятым некалькі пазней, але які выйшаў на экран на тыдзень раней, 7 лютага 1914 года): з кіёчкам, у кацялку і чужых чаравіках, абутых да таго ж кожны не на тую нагу, у велізарных штанах і з паходкай дрэннага танцора. Чаплін быў малады, а выглядаў маладзей сваіх гадоў, таму ён для самавітасці прыляпіў невялікія вусы. Маленькія вусы не хавалі мімікі, неабходнай ў нямым кіно. Гэтаму валацугу, чалавеку без пашпарта, было наканавана зрабіцца візітнай карткай нямога кіноБахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014..
У кароткай стужцы «Дзіцячыя гонкі на аўтамабілях» герой Чапліна, які завітаў на гэткае спецыфічнае мерапрыемства, не робіць фактычна нічога, апрача таго, што ўвесь час спрабуе пралезці на першы план. Ён атрымлівае некалькі выспяткаў ад рэжысёра, які кіруе здымкамі гонак, і ледзь не трапляе пад бязлітасныя колы юных гоншчыкаў; яго намаўляюць адысці і нават у пэўны момант скручваюць яму рукі, але марна — адсунуць валацугу да публікі так і не ўдаецца. Герой Чапліна ўжо ў гэтым, першым фільме — маленькі чалавек у пошуках любові. Вобраз, які пройдзе праз усе карціны з Валацугам — і наогул праз усе карціны Чапліна. Свет у нямых фільмах з Чарлі метадычна і мэтанакіравана спрабуе выбіць з валацугі ягоную саманадзейную дурасць і пераканаць яго, што ён — ніхто і на любоў не напрацаваў. Але Чарлі не здаецца, сціпла і ўпарта кажа: я ёсць.
Вобраз бадзягі Чарлі выяўлены ў фільмах «Бадзяга» (1915), «Ціхая вуліца», «Імігрант» (абодва 1917) і інш. Герой Чапліна арганічна існаваў у жанрах і трагіфарсу («На плячо!», 1918), і меладрамы («Малы», 1921).
Чаплін у аўтабіяграфіі пісаў аб сваім персанажы:
Чаплін імкнуўся выйсці за рамкі «камедыі аплявух», у жанры якіх здымаліся камедыі таго часу. У фільме «Пазыковая каса» Валацуга у сцэне вызвалення паказаў жэстам, што ў яго некалькі дзяцей, якіх трэба карміць. Вобраз Валацугі стаў знаходзіць лірычныя і трагічныя рысы.
Непаўторная творчая індывідуальнасць Ч. Чапліна прынесла поспех стужкам «Залатая ліхаманка» (1925), «Цырк» (1928), «Агні вялікага горада» (1931) і інш.
Маленькі Валацуга стаў адным з самых тыражаваных вобразаў у масавай культуры XX стагоддзя.
Асабістае жыццё Чаплін быў жанаты чатыры разы, у яго было 11 дзяцей. Некаторыя з іх таксама спрабавалі сябе ў якасці акцёраў. Найбольшую вядомасць як актрыса атрымала Джералдзіна Чаплін.
Жанчыны ў жыцці Чапліна Хэці Кэлі Хэці Кэлі — танцорка, першае каханне Чапліна. Яны пазнаёміліся ў Лондане, калі Чапліну было 19 гадоў, а Хэці 14. Пасля пяці спатканняў яны рассталіся. Пазней Хэці Кэлі выйшла замуж, а Чаплін некалькі разоў сустракаўся з яе братам. Хэці Кэлі памерла ў 1918 годзе падчас эпідэміі «іспанкі». Чаплін даведаўся пра гэта толькі ў 1921 годзе.
Эдна Пэрвіенс
Пэрвіенс і Чаплін пазнаёміліся ў 1915 годзе ў Лос-Анджэлесе падчас здымак другога фільма Чапліна для студыі Эсэне. Эдна Пэрвіенс падтрымлівала рамантычныя адносіны з Чапліным падчас іхняй сумеснай працы ў студыях Essanay і Mutual films ў 1916—1918 гг. У 1918 годзе яна пачала сустракацца з акцёрам Томі Мейганам з кампаніі «Парамаўнт». Пэрвіенс заставалася галоўнай актрысай ў фільмах Чапліна да 1923 года. Чаплін штотыдзень плаціў ёй зарплату да самай яе смерці ў 1958 годзе.
Мілдрэд Харыс
Мілдрэд Харыс (Mildred Harris, 1901—1944) — першая жонка Чапліна. Вяселле адбылося 23 кастрычніка 1918 года. Чапліну было 29 гадоў, Харыс — 16. Чаплін ажаніўся з Харыс з-за яе цяжарнасці. Пазней цяжарнасць апынулася ілжывай. 7 ліпеня 1919 года ў іх нарадзіўся сын — Норман Спенсер Чаплін. Дзіця пражыло усяго тры дні.
У 1920 годзе падчас мантажу фільма «Малы» пачалася працэдура разводу. Адвакаты Харыс спрабавалі арыштаваць фільм. Чаплін быў вымушаны вывезці каля 140 000 метраў плёнкі (больш за 2000 дубляў) у іншы штат. Фільм мантаваўся ў гасцінічным нумары ў Солт-Лэйк-Сіці.
Развод суправаджаўся ўзаемнымі абвінавачваннямі. Пазней Чаплін у аўтабіяграфіі напісаў пра гэта шлюбе наступнае:
Літа Грэй