Ахры́маўцы (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета.

Гісторыя Назва ад імя Ахрым (Яфрэм). Упершыню згадваецца ў 1559 у актах валочнай памеры як вёска Гродзенскай эканоміі Скідальскай воласці каля ракі Скідалянкі. У 1559 у вёсцы 11 двароў, згадваюцца жыхары: Шчасны Валянціч, Мікалай і Пётр Станючыцы, Мікалай Бабрыковіч з дзецьмі, Міхал Бабрыковіч з дзецьмі, Ждан Панасовіч і Мацей Ільковіч, Шанц Дробышовіч, Стах Печукевіч і Пётр Крэчывец, Пётр Соўка і Багдан Ярылавіч — асочнікі, Стах і Міклаш Яцэвічы, Янка Яцэвіч з дзецьмі. Вёска штогадова сплочвала ў скарб 560 літоўскіх грошаў штогод за зямлю, 120 літоўскіх грошаў за рыбалоўства (невады), 31 грош за авёс.

Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.

Спасылкі