Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр. Сяргей Міхайлавіч Серада; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т. Трыкліні; Л. Трыер; С. Д.; , Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — , Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі , , грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся года ў Слоніме ў сям’і ў сям’і служачага. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ.
Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928).
У 1930 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газета «Звязда», але потым змог аднавіцца).
Працаваў на шкляной гуце ў Барысаве, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам часопіса «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы».
Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Сябра СП БССР з 1934 года. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935.
Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936 года па адрасе 1-ы Беларускі завулак, д. 3а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі» на 8 гадоў ППК. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў.
Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932) і інш. Яго паэзіі ўласцівы пафас маладосці, метафарычная вобразнасць, уключэнне ў перажыванне адухоўленага пейзажу. На беларускую мову пераклаў раман Г. Караваевай «Лесавод» (1932), асобныя творы У. Караленкі, Д. Беднага, М. Кальцова, С. Кірсанава, А. Новікава-Прыбоя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сяргей Дарожны — Вясновае (верш) ; Л. Трыер — Ну, каму з нас ахвота памерці // Узвышша. — 1929. — № 3 (15) — С. 30—31. Л. Трыер — «І бяз болю і бяз мукі», ці «Тое ўсё, што ў модзе» // Узвышша. — 1929. — № 4 (16) — С. 114—117.
Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша» Катэгорыя:Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу