Маскоўскі метрапалітэн (Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства горада Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга метрапалітэн імя У. І. Леніна») — сістэма ліній метрапалітэна ў Маскве (Расія). Гэта другая паводле інтэнсіўнасці выкарыстання сістэма метро ў свеце, якая толькі нядаўна саступіла лідарства Такійскаму метрапалітэну.

Гісторыя 14 кастрычніка 1934 года пушчаны першы пробны цягнік Маскоўскага метро 15 мая 1935 года адкрыты Маскоўскі метрапалітэн 20 сакавіка 1937 года на Філёўскай лініі адкрыты Смаленскі метрамост 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія 1 студзеня 1943 года адкрыта станцыя «Завод імя Сталіна» (пазней перайменавана ў «Аўтазаводскую») У 1944 годзе адкрыты чатыры новыя станцыі: «Баўманская», «Сталінская», «Ізмайлаўская» і «Электразаводская» 5 красавіка 1953 года адкрыты тры новыя станцыі: «Арбацкая», «Смаленская» і «Кіеўская» 14 сакавіка 1954 года скончана будаўніцтва Кольцавай лініі 1 мая 1958 года адкрыта Рыжская лінія 13 кастрычніка 1962 года адкрыта Калужская лінія 7 верасня 2024 года адкрыта Троіцкая лінія

Апісанне Сістэма ўключае 14 ліній, агульная працягласць складае каля 466,62 км, на якіх размешчаны 268 станцый (верасень 2024 г.). Інтэграваная з іншымі сістэмамі пазавулічнага транспарта, такімі як Маскоўская манарэйка і гарадская чыгунка.

У звычайны працоўны дзень пасажыры здзяйсняюць 9,632 млн паездак (даныя на 2014), у сярэдні каляндарны дзень — 6,92 млн паездак. Усім лініям прысвоеныя назвы і кароткія абазначэнні, якія для ўсіх ліній уяўляюць сабою парадкавы нумар.

Бо́льшая частка пуці і станцый знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсць і выключэнні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі. Бутаўская лінія лёгкага метро на 2/3 праходзіць па паверхні, адзіная падземная станцыя на ёй — «Вуліца Старокачаловская». Наземныя ўчасткі таксама ёсць на Таганска-Краснапрэсненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагона «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградскі праспект»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» (з 1965) і частка ліній, якія прымыкаюць да іх перагонаў.

Акрамя Смаленскага метрамаста Філёўскай лініі, ёсць метрамасты праз Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазавадской» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты метрамост, на ніжнім ярусе якога размешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы».

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:1935 год у Маскве