Уладзімір Святаславіч (каля 960 — ) — князь кіеўскі (978—1015), хрысціцель Русі.

У 970 годзе атрымаў ад бацькі ноўгарадскі сталец, у 978 годзе захапіў кіеўскі сталец. У 980-я гады абраў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Кіеўскай дзяржавы. Ахрышчаны пад імем Васіль. Таксама вядомы ў царкоўнай гісторыі як Уладзімір Святы, Уладзімір Вялікі, Уладзімір Хрысціцель, а ў былінах як Уладзімір Краснае Сонейка. Праслаўлены як святы роўнаапостальны; дзень памяці ў Рускай праваслаўнай царкве — 15 ліпеня па Юліянскім календары.

Паходжанне і выхаванне

Сын кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча і Малушы, ключніцы кіеўскай княгіні Вольгі. Паходжанне Малушы дыскусійнае: нават з высокім статусам пры двары княгіні Вольгі, яна была нявольніцай («рабой»).

Год нараджэння Уладзіміра невядомы«Летапісец Пераяслаўля Суздальскага» (XIII ст.) паведамляе пра 73-гадовы ўзрост князя на час смерці (ПСРЛ. Т. 41. С. 44). Аднак гісторыкі не давяраюць гэтай інфармацыі, бо іншыя даты Летапісца вельмі разыходзяцца з храналогіяй «Аповесці мінулых часоў». Так, год смерці князя пазначаны як 1035.. Яго бацька Святаслаў нарадзіўся ў 942 (летапісная храналогія гэтага перыяду ўмоўная), а старэйшы сын Уладзіміра Вышаслаў — каля 977 года, адсюль гісторыкі выводзяць год нараджэння Уладзіміра як 960 з дакладнасцю да некалькіх гадоў. Як паведамляюць пазнейшыя крыніцы ( і Усцюжскі летапісы XVI ст.), Уладзімір Святаславіч нарадзіўся ў сяле Будуціне або Будзяціне:

Меркаванні даследчыкаў пра лакалізацыю Будзяцінага сяла разыходзяцца, называюць паселішчы пад Псковам ()Александров А. А. Ольгинская топонимика, выбутские сопки и руссы в Псковской земле // Памятники средневековой культуры. Открытия и версии. СПб., 1994. С. 22-31. , Гомелем (Будацін)Владимир Красно Солнышко рождён в Гомеле? // Брянский регион. — Брянск, 26.01.11 або Уладзімірам-Валынскім (Будзяцічы)Диба Ю. Літописне Будятино (про місце народження князя Володимира Святославовича та розташування найдавнішої церкви Пресвятої Богородиці) // П’яті «». Пліснеськ. 7 травня 2010 року. Львів-Броди, 2011, с. 23-28.Диба Ю. Історично-географічний контекст літописного повідомлення про народження князя Володимира Святославовича: Локалізація Будятиного села // Княжа доба. Історія і культура. Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України. — Вип. VI. — С. 37-70.Диба Ю. Батьківщина святого Володимира: Волинська земля у подіях X століття (Міждисциплінарні нариси ранньої історії Руси-України). — Львів: Видавництво «Колір ПРО», 2014. — 484 с.: іл. — (Серія «Невідома давня Україна». — 1)Мицько І. Нові монографії про давню Україну.

Пра далейшы лёс Малушы летапісы не паведамляюць, а малалетні Уладзімір вярнуўся ў Кіеў, дзе быў пад наглядам княгіні Вольгі. Выхаваннем яго, магчыма, займаўся дзядзька па маці Дабрыня, у звычаях Русі было давяраць выхаванне княскага сына старэйшым дружыннікам.

Княжанне ў Ноўгарадзе

Паводле Аповесці мінулых часоў, Уладзімір сярод сыноў Святаслава быў трэцім па старшынстве пасля Яраполка і драўлянскага князя . Таксама ёсць гіпотэза, што на праўдзе ён быў другім (старэйшым за Алега), бо атрымаў ад бацькі пры зыходзе таго на вайну з Візантыяй у 970 годзе Ноўгарад, другі ў іерархіі сталец у дзяржаве, тым часам як Алег атрымаў толькі драўлянскую зямлю са сталіцай у ОўручыПаводле «Аповесці мінулых часоў», Яраполк і Алег адмовіліся ад княжання ў Ноўгарадзе, верагодна, з прычыны вальнадумства і незалежнасці наўгародцаў.. Настаўнікам і ваяводам дзецкага Уладзіміра ў Ноўгарадзе стаў Дабрыня.

Скандынаўскія сагі распавядаюць, як будучы нарвежскі кароль Олаф Тругвасан правёў дзяцінства і юнацтва ў Ноўгарадзе. Маці Олафа, Астрыд, бегла ад забойцаў мужа ў Ноўгарад да конунга Вальдэмара (Уладзіміра), якому служыў яе брат , але дарогай яе з дзіцём захапілі разбойнікі эсты. Сігурд, які збіраў даніну з эстаў па загадзе Уладзіміра, сустрэў выпадкова Олафа і выкупіў яго з рабства. Олаф рос пад заступніцтвам Уладзіміра, пазней быў узяты ў дружыну, быў паважаны сярод дружыннікаўОлав Трюггвасон: Джаксон Т. Четыре норвежских конунга на Руси: из истории русско-норвежских политических отношений последней трети X — первой половины XI в. — М.: Языки русской культуры, 2002..

Кіеўскае княжанне

Заняцце кіеўскага стальца

Пасля гібелі ў 972 годзе князя Святаслава Кіевам валодаў яго сын Яраполк. У 976 годзе падчас канфлікту Яраполка з братам, драўлянскім князем , апошні, адступаючы перад войскам Яраполка, упаў з моста і ў рове быў раздушаны коньмі, якія таксама туды падалі. Уладзімір пасля такой весткі збег «за мора», а Яраполк завалодаў усёй Руссю.

Уладзімір з Дабрынем набраў у Скандынавіі войска з варагаў і ў 978 годзе вярнуўся ў Ноўгарад, выгнаў пасадніка Яраполка.

Уладзімір захапіў Полацк, які перайшоў на бок Кіева, забіў полацкага князя Рагвалода і яго сям’ю, толькі дачку Рагнеду, прасватаную ўжо за Яраполка, гвалтам узяў яшчэ адной жонкай. Затым з вялікім варажскім войскам аблажыў Кіеў, дзе замкнуўся Яраполк. Па версіі летапісу, Яраполкаў ваявода Блуд, падкуплены Уладзімірам, пераканаў Яраполка бегчы ў маленькі горад , напалохаўшы мяцяжом кіеўлян. У Родні Уладзімір запрасіў Яраполка на перамовы, дзе два варагі «паднялі яго мячамі пад пазухі». Удаву Яраполка, магчыма, цяжарную, Уладзімір узяў яшчэ адной жонкай.

Калі варагі, нанятыя ў Скандынавіі, запатрабавалі плату за службу, Уладзімір абяцаў ім даніну з кіеўлян, але праз месяц адмовіўся і большасць варагаў адаслаў на службу ў Канстанцінопаль, параіўшы візантыйскаму імператару развесці іх па розных месцах. Нейкую частку варагаў Уладзімір разаслаў па ўласных гарадах.

Паводле «Аповесці мінулых часоў», Уладзімір пачаў княжыць у Кіеве ў 980 годзе. Паводле самага ранняга Жыція Уладзіміра, складзенага манахам («Памяць і пахвала князю Уладзіміру», 2-я палова XI ст.), гэта адбылося 11 чэрвеня 978 года. Дата 11 чэрвеня 978 года больш верагодная, бо 980 год атрыманы пры пазнейшай расстаноўцы гадоў у летапісе, там жа згаданаАповесці мінулых часоў. Год 6360 (852). пра 37 гадоў княжання Уладзіміра, што таксама паказвае на 978 год як час яго пачатку.

Паганскае праўленне Новы князь кіеўскі (таксама называўся хазарскім тытулам каган«» Іларыёна. Гл. падрабязней .) прыняў меры да рэфармацыі паганскага культу. Узвёў у Кіеве капішчаЯк мяркуецца, гэты пантэон знойдзены археолагамі ў 1977 годзе. з ідаламі шасці галоўных багоў славянскага паганства (Пяруна, , Даждзьбога, Стрыбога, і Мокашы, без Вялеса), таксама ёсць звесткі, што князь увёў, падобна скандынавам, практыку чалавечых ахвяраў багам.Старажытныя русы практыкавалі паганскія ахвяры, забіваючы захопленых палонных. Асаблівую вядомасць атрымалі ахвярапрынашэнні русаў пры і падчас , дзе замкнуўся Святаслаў у 971..

Паколькі ёсць ускосныя звесткі пра сімпатыі ранейшага князя Яраполка да хрысціянскай веры і яго кантакты з лацінскім Захадам, то вельмі верагодна здагадка пра паганскую рэакцыю пры Уладзіміры, г. зн. барацьбу з хрысціянствам, якое раней сцвярджалася ў Кіеве. Археалагічным пацвярджэннем гэтага можа служыць знаходка на месцы Уладзімірава пантэона рэшткаў каменнага будынка са слядамі фрэскавага жывапісу — верагодна, царквы, якая існавала пры Яраполку. Падчас ганенняў у Кіеве загінулі адны з першых хрысціянскіх мучанікаў на Русі — варагі Фёдар і Ян.

Аповесць мінулых часоў так перадае лад жыцця Уладзіміра да хрышчэння:

«Быў жа Уладзімір пераможаны пажадлівасцю, і былі ў яго жонкі […], а наложніц было ў яго 300 у Вышгарадзе, 300 у Белгарадзе і 200 на Берастове, у сяльцы, якое завуць цяпер Берастовым. І быў ён ненасытны ў блудзе, прыводзячы да сябе замужніх жанчын і разбэшчваў дзяўчат».

Царкоўныя крыніцы сцвярджаюць, што князь развёўся з усімі былымі паганскімі жонкамі. Напрыклад, адной з іх ён прапанаваў абраць мужа з баяр, але яна адмовілася і прыняла манаскі пострыгПрыкладна ў 987 Рагнеда вырашыла забіць мужа, вялікага князя кіеўскага Уладзіміра. Аднак гэтая спроба была няўдалая. За замах на вялікага князя Рагнедзе пагражала смерць. Паводле легенды, разгневаны Уладзімір загадаў жонцы прыбрана апрануцца і ўзяў у рукі меч, аднак на крык прыбег іх першынец Ізяслаў і стаў на абарону маці таксама з мячом у руках. Уладзімір не змог забіць Рагнеду на вачах сына. Замест гэтага ён загадаў саслаць іх абодвух у полацкую вотчыну — горад у вярхоўях ракі Свіслач, названы Ізяслаўль.

Александр Парменов. Равноапостольный Князь Владимир. Часть 2: Крещение Руси Ольга Богданова. СВЯТОЙ ВЛАДИМИР И КРЕЩЕНИЕ РУСИ

Хрышчэнне

Летапіснае апавяданне пра «выбары вер» («выпрабаванні вер») Уладзімірам носіць легендарны характар​​. Да двара выклікаліся прапаведнікі ісламу, іўдаізму, заходняга «лацінскага» хрысціянства, але Уладзімір пасля гутаркі з «грэчаскім філосафам» спыніўся на ўсходнім хрысціянстве (пасля расколу Адзінай Царквы з яго вырасце праваслаўе). Нягледзячы на агіяграфічны трафарэт, у апавяданні ёсць гістарычнае зерне. Так, Уладзімір кажа «немцам»: «Иде́те опять, яко отцы наши сего не прияли суть» (гэта значыць: ідзіце назад, бо нашы бацькі гэтага не прынялі). У гэтым можна бачыць водгукі падзей 962 года, калі германскі імператар дасылаў у Кіеў і святароў па просьбе княгіні Вольгі. Ці не прынятыя на Русі, яны «еле спаслись»Звесткі пра заходнюю місію ў Кіеў у 962 ўтрымліваюцца ў хроніцы прадаўжальнікаў . Гісторыкі мяркуюць, што няўдача місіі была выкліканая антыхрысціянскімі перакананнямі Святаслава, які толькі прыступіў да самастойнага праўлення..

Звесткі пра пасольства ў Харэзм рускага ўладара 2-й паловы X стагоддзя (імя з арабскага аднаўляецца як Уладзімір), які хацеў, каб яго краіна прыняла іслам, захаваліся ў арабскіх і персідскіх крыніцах. Так, сярэднеазіяцкі лекар і гісторык (пачатак XII ст.) паведамляе: «І калі яны звярнуліся ў хрысціянства, рэлігія прытупіла іх мячы, і вера закрыла ім дзверы занятку, і вярнуліся яны да цяжкага жыцця і беднасці, і скараціліся ў іх сродкі існавання. Тады захацелі яны стаць мусульманамі, каб дазволены быў ім набег і святая вайна і вяртанне да таго, што было раней. Тады паслалі яны паслоў да правіцеля Харэзма, чатырох чалавек з набліжаных іх цара, таму што ў іх незалежны цар і называецца іх цар Уладзімір — падобна на тое, як цар цюрак называецца Хакан […] І прыйшлі паслы іх у Харэзм і паведамілі пасланне іх. І ўзрадаваўся Харэзмшах рашэнню іх звярнуцца ў іслам, і паслаў да іх навучыць іх законам ісламу. І звярнуліся яны ў іслам»С. П. Толстов. По следам древнехорезмийской цивилизации. Ч. II. Гл. Х М. Брайчевский, Утверждение христианства на Руси, гл. IV .

Паводле летапісу, у 987 годзе Уладзімір пасля рады з баярамі вырашыў ахрысціцца «па законе грэчаскім».

У наступным 988 годзе ён захапіў Корсунь (Херсанес у Крыме) і запатрабаваў у жонкі сястру візантыйскіх імператараў Васілія II і Канстанціна VIII , пагражаючы ў адваротным выпадку пайсці на Канстанцінопаль. Імператары пагадзіліся, запатрабаваўшы ў сваю чаргу хрышчэння князя, каб сястра выйшла за адзінаверца. Атрымаўшы згоду Уладзіміра, візантыйцы даслалі ў Корсунь Ганну са святарамі. Уладзімір разам са сваёй дружынай прайшоў абрад хрышчэння, пасля чаго здзейсніў цырымонію шлюбу і вярнуўся ў Кіеў, дзе адразу ж загадаў перакуліць паганскія ідалы.

Паводле манаха Якава («Память и похвала князю Владимиру», XI стагоддзе, больш ранняя крыніца, чым «Аповесць мінулых часоў»), князь Уладзімір хрысціўся ў 988 годзе, узяў Корсунь на трэці год пасля хрышчэння з мэтай захопу хрысціянскіх святынь і толькі потым патрабаваў сабе жонку ад візантыйскіх імператараў.

Сірыйскі гісторык XI стагоддзя Ях’я Антыяхійскі выкладае гісторыю хрышчэння па-іншаму. Супраць візантыйскага імператара Васілія II збунтаваўся яго военачальнік , які атрымаў некалькі перамог.