Уладзімір Восіпавіч Багамолаў (, в. Кірылаўка Маскоўскай губ. — ) — рускі празаік.
Біяграфія Скончыў сем класаў сярэдняй школы (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у дзеючай арміі служыў паслядоўна радавым, камандзірам аддзялення, памкамузвода, камандзірам узвода — стралковага, аўтаматчыкаў, пешай разведкі, — у канцы вайны выконваў абавязкі камандзіра роты. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Бібліяграфія Вядомасць У. Багамолаву прынесла апавяданне «Іван» («Иван», 1958), экранізаванае А. Таркоўскім — «Іванава дзяцінства» («Иваново детство», 1962Фільм уганараваны вышэйшай прэміяй Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў».). Аўтар серыі апавяданняў — «Першае каханне» («Первая любовь», 1958), «Сэрца майго боль» («Сердца моего боль», 1965), «Могілкі пад Беластокам» («Кладбище под Белостоком», 1965), «Зося» (1965), рамана «У жніўні 44-га» (або «Момант ісціны», 1973), аповесці «У крыгеры» (1993).
Раман «У жніўні 44-га» або «Момант ісціны», які з'яўляецца найбольш значным творам пісьменніка, меў немалы поспех у савецкага чытача. У рамане-трылеры па-майстэрску з'яўленая атмасфера на землях Заходняй Беларусі адразу пасля яе заняцця Чырвонай арміяй летам 1944-га, на фоне канфлікту некалькіх нацыябудаўнічых праектаў. Выдатна прамаляваныя індывідуальнасці галоўных герояў, як станоўчых, так і адмоўных. Дзве экранізацыі рамана, у тым ліку, «У жніўні 44-га…» (2000) аўтарства М. Пташука, не былі ўхваленыя аўтарам.
Раман «Момант ісціны» («У жніўні 44-га…») і аповесць «Іван» вытрымалі больш сотні перавыданняў агульным накладам больш за 1 млн. асобнікаў. Кнігі У. Багамолава ўваходзяць у вучэбныя праграмы для чытання сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў шэрага краін, у т.л. Беларусі.
Літаратура Багамолаў Уладзімір Восіпавіч // — С. 197—198. Богомолов В. Момент истины: Роман. Повести и рассказы. — М., 1995; Богомолов В. Избранное. — М., 1996; Момант ісціны: (У жніўні сорак чацвёртага…): раман / Уладзімір Багамолаў; [пераклаў з рускай мовы У. Паўлаў]. — Мінск : Мастац. лiт., 1984. — 415 с.; 20 см. (В пер.)
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі Катэгорыя:Супрацоўнікі ДРУ Катэгорыя:Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі