Жыжма́ () — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, правы прыток Гаўі (басейн Нёмана).
Назва Назва Жыжма балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна вядомая ў фанетычнай форме Žižmà.
Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žižma (тры ракі на тэрыторыі Літвы), латышская Zizma. Далей літоўскія Žiežmuo, Žiežmojus, Žiežmara.
Корань ад літоўскага žižti, žiežti «злаваць, ятрыцца»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 402, 405..
З шэрагу назваў «злых» водаў, як назва вілейскай ракі Піктуша, ад piktas «злы; моцны».
На Падняпроўі такія назвы маглі быць крыніцамі для пазнейшых перакладных назваў тыпу «Люць», «Лютаўка» (< люты «злы»)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 261..
У назве Жыжма корань Žiž- / Žiež- пашыраны пашыральнікам -m-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tar-ti «мовіць» — tar-m-ė «гаворка», ner-ti «ныраць» — Ner-em-a «Глыбокая (рака)»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 202—207..
Назва Жыжма значыла «Моцная (цячэннем), хуткаплынная (рака)».
Недалёка ад Жыжмы (па іншы бок ад Ліды) — рака Жужма з назвай, вытворнай ад «Жыжма». У аўтахтоннай літоўскай гаворцы гэтага рэгіёну вядомы пераход ži- > žiu- (žibėti > žiubėti «ззяць»)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 405..
Назвам тыпу Жыжма, Žiežmara магчыма, роднасны тапонім на ЗаволжыВ. М. Воробьев. Тверской топонимический словарь. Москва, 2005. С. 136..
Агульнае Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 584 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца ў Шальчынінскім раёне Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Значных прытокаў няма.
Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна да вёскі Сонтакі Іўеўскага раёна). Яго шырыня ў межань да вёскі Германішкі 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля вёскі Гайцюнішкі створана сажалка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Гаўі (прыток Нёмана)