Абора — сельская пабудова для кароў у XVI—пачатку XX стГуркоў, У. С., Якімовіч, Ю. А. Абора / У. С. Гуркоў, Ю. А. Якімовіч //  — С. 12.. Будавалася з бярвёнаў, брусоў ці дыляў, сцены апляталі лазовымі дубцамі, накрывалі найчасцей саломай. Заможныя гаспадары абору замянялі цалкам бярвеністым хлявом з многімі загарадкамі для розных хатніх жывёл і птушак. Аборы, хлявы мелі двор (падвор’е), выган, гумнішча. У фальварках аборы ўяўлялі сабой комплексы згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4-8 хлявоў, з асобнымі варотамі ў кожным, злучаных адзін з другім у суцэльную забудову.

Літаратура

Катэгорыя:Краязнаўства