Якуб Гейштар, Якуб Казімір Станіслаў Гейштар — (, маёнтак Мядэкшы, Ковенскі павет, Літоўска-Віленская губерня, Расійская Імперыя — ) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў у Польшчы, Літве і Беларусі, ліберальны публіцыст.

Біяграфія Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У якасці члена Ковенскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы, у 1859 напісаў і выдаў за мяжой свой першы публіцыстычны твор — «Голас шляхціца да сваіх сабратаў пра сялянскую свабоду і ўласнасць». Па палітычных перакананнях падтрымліваў групоўку «белых», быў адным з кіраўнікоў «белай» партыі на беларуска-літоўскіх землях. Узначальваў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, утвораны пасля сумнавядомага перавароту ў паўстанцкай арганізацыі.

Выступаў супраць Каліноўскага і іншых рэвалюцыйных дэмакратаў, які намагаліся павярнуць паўстанне на шлях аграрнай рэвалюцыі. Арыштаваны ў ліпені 1863 г. Спярша высланы ва Уфу, але затым вернуты для дадатковага следства і сасланы на 12 год катаргі ў Сібір. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Спярша жыў у Сувалках, пазней у Варшаве, дзе ў 1882 г. заклаў антыкварную кнігарню. Пакінуў пасля сябе ўспаміны — каштоўную крыніцу па гісторыі паўстання 1863—1864 гг.

«Успаміны» Гейштара «Pamiętniki z lat 1857—1865» з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнню гісторыі паўстання 1863—1864 гг. Над «Успамінамі» Гейштар пачаў працаваць яшчэ ў ссылцы, але галоўная праца была зроблена ў 1873—1874 гг. у Варшаве. Канчаткова завершаны толькі пад канец жыцця.

Мемуары напісаны ў двух тамах. Першы том змяшчае 420 старонак, другі — 382. Тамы аснашчаны шматлікімі ілюстрацыямі ўдзельнікаў паўстання і тых, хто меў да яго дачыненне. Гейштар падае абшырныя бібліяграфіі і іншыя карысныя дадаткі. Пры выданні (у віленскай серыіі «Бібліятэка мемуараў») успаміны былі забяспечаны змястоўнымі прадмовай і каментарамі. «Успаміны» з'яўляюцца, па сутнасці, унікальным біяграфічным слоўнікам удзельнікаў паўстання. Гісторык Тадэвуш Корзан напісаў спецыяльна для гэтага выдання свае нататкі «З асабістых кантактаў».

Літаратура

Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 1. — 422 s. Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 2. — 384 s.

Гл. таксама Выканаўчы аддзел Літвы Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў