Даменіка Андрэа Трэзіні (, каля 1670, Думенца, паблізу Лугана, Швейцарыя — 19.2(2.3).1734, ) — расійскі архітэктар і інжынер.

Швейцарац па паходжанні. З 1703 года працаваў у Расіі. Па праектах Трэзіні закладзены Кранштат і Аляксандра-Неўская лаўра, выканана частка планіроўкі Васільеўскага вострава, там жа выбудаваныя Летні палац Пятра I (1710-14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, будынак 12 калегій (цяпер універсітэт, 1722-34). Трэзіні па ўказанні Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекты жылых дамоў для розных слаёў насельніцтва. Пабудовы Трэзіні адрозніваюцца выразнасцю планаў, сціплым дэкаратыўным ўбранствам, спалучэннем строгіх ордэрных элементаў з барочнымі дэталямі.

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга