thumb|left Аэрапорт Брач — грамадзянскі аэрапорт у Харватыі, размешчаны на востраве Брач. Аэрапорт знаходзіцца за 14 км ад горада Бол і за 32 км ад горада Супетар. Аэрапорт размешчаны на пласкагор’і на вышыні 541 м над узроўнем мора. Да горада Бол ад аэрапорта вядзе дарожны серпанцін.
Аэрапорт прызначаны ў першую чаргу для абслугоўвання чартарных рэйсаў, якія выконваюцца ў курортны сезон з Цэнтральнай Еўропы. Падчас летніх месяцаў рэйсы ў аэрапорт выконваюць Croatia Airlines, Austrian Airlines і прыватная кампанія Wings Flugcharter. Большая частка палётаў на Брач ажыццяўляецца з аўстрыйскіх аэрапортаў. Croatia Airlines выконвае рэйсы з Заграба і Граца.
Аэрапорт мае адну асфальтавую ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 3 300 метраў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт аэрапорта
Катэгорыя:Аэрапорты Харватыі Катэгорыя:Брач