Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада 1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.

Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам ВукавічамSlučaj bojnog broda 'Viribus Unitis' , Stepan Bernadić Kula.

Катэгорыя:Марскія бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Італія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Падзеі 1 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1918 года Катэгорыя:Горад Пула