Ерэван () — чыгуначная станцыя ў сталіцы Арменіі Ерэване на плошчы Давіда Сасунскага. Побач размешчаныя станцыя Ерэванскага метрапалітэна Сасунцы Давід, а таксама лакаматыўнае і вагоннае дэпо.

Гісторыя У 1902 годзе праз Эрывань прайшла першая чыгуначная лінія, якая злучыла яе з Александропалем (Гюмры) і Тыфлісам, у 1908 годзе другая лінія злучыла горад з Джульфой і Персіяй. Будынак вакзала пабудаваны ў 1956 годзе.

З 1993 па 2004 год вакзал станцыі Ерэван быў намаляваны на банкноце наміналам 10 армянскіх драм узору 1993 года.

31 ліпеня 2009 года на станцыі быў адкрыты музей чыгуначнага транспарту Арменіі.

Гл. таксама Ерэванская тэлевежа

Спасылкі Станция Ереван на «Сайте о железной дороге» Сергея Болашенко

Катэгорыя:Транспарт Ерэвана Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ерэвана Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:1902 год у Ерэване Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:1956 год у Ерэване Катэгорыя:Аб’екты на банкнотах