Ко́тарскае паўстанне — паўстанне матросаў аўстра-венгерскага флоту 1 — 3 лютага 1918 года ў порце горада Котар (узбярэжжа Адрыятычнага мора, Чарнагорыя).

Паўстанне пачалося 1 лютага 1918 года ў Котарскім заліве з бунту на крэйсеры «Санкт-Георг» і ўзняцця чырвонага сцяга. Пазней да паўстанцаў далучыліся экіпажы яшчэ 42 суднаў (каля 6 тысяч матросаў) і рабочых порта. Асноўная маса паўстанцаў належала да нацыянальных меншасцей імперыі — славенцы, сербы, харваты, чэхі, венгры. Кіравалі паўстаннем , , і Е. Шышгорыч. На судах ствараліся рэўкамы. Паўстанцы патрабавалі неадкладнага заключэння міру на падставе прапаноў урада Савецкай Расіі, права на самавызначэнне народаў Аўстра-Венгерскай імперыі, стварэнне дэмакратычнага ўрада. 3 лютага з ваенна-марской базы Пула да бухты падышлі некалькі падводных лодак, па сушы да порта была перакінута пяхота. У той жа дзень паўстанне было задушана, каля 800 чалавек былі арыштаваны, кіраўнікі расстраляныРеволюция и распад Австро-Венгрии 1918 г. (рус.). ХРОНОС (04.12.2001)..

Камандуючы задушэннем паўстання контр-адмірал Міклаш Хорці (венгр па нацыянальнасці, ) быў прызначаны на пасаду камандуючага флотам Аўстра-Венгрыі, замест знятага адмірала флоту Максіміліяна Ньегавана (харвата па нацыянальнасці, ).

Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Котарскі заліў Катэгорыя:Паўстанні на флоце Катэгорыя:Падзеі 1 лютага Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Горад Котар