Мікалай Кузанскі (, Chrifftz, ; — ) — нямецкі мысляр XV стагоддзя, філосаф, тэолаг, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч.
Жыццяпіс Нарадзіўся ў 1401 годзе ў мястэчку Куза, Германія. Займаў высокія месцы ў іерархіі Каталіцкай царквы, з 1448 года — кардынал. Удзельнічаў у важных місіях царквы, у адной з іх спрабаваў прымірыць Рым і Візантыю, але беспаспяхова, неўзабаве Візантыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Кузанскі быў блізкі да многіх з вядомых гуманістаў Адраджэння. Памёр 11 жніўня 1464 года ў горадзе Тодзі, Італія.
Ідэі Мікалай Кузанскі быў майстрам дыялектычнай аргументацыі і складання дыялогаў. У гэтым ён падобны да Сакрата і Платона.
Паводле Мікалая Кузанскага, Бог ёсць Абсалют, які з’яўляецца досыць простым і нечым складаным. Бог мае дзве крайнія формы: Абсалютны мінімум — гэта Бог неразгаданага тыпу, тут Бог адзіны. Па гэтай форме Бога мы ведаем яго, але нічога больш. Абсалютны максімум — гэта Бог, як ва ўсім свеце, тут Бог бясконца вялікі. Свет, у якім мы можам мець неабмежаваныя веды.
Бібліяграфія De maioritate auctoritatis sacrorum conciliorum supra auctoritatem papae («Аб перавазе аўтарытэта Сусветнага Сабору над Папскім», 1433) De concordantia catholica («Аб каталіцкай згодзе», 1433/34) De docta ignorantia («Аб вучоным невуцтве», каля 1440) De coniecturis («Аб здагадках», каля 1441/42) Epistola ad Rodericum Sancium de Arevalo («Ліст да Родрыка Санцыя Арэвальскага», 1442) De deo abscondito («Аб укрытым Богу», 1444/45) De quaerendo deum («Аб пошуку Бога», 1445) De filiatione dei («Аб божай пераемнасці», 1445) De dato patris luminum («Аб дадзеным айцом святле», 1446) De genesi («Аб родзе», 1447) Apologia doctae ignorantiae («Абарона вучонага невуцтва», 1449) Autobiographia (1449) Idiota de sapientia («Дурань аб мудрасці», 1450) Idiota de mente («Дурань аб розуме», 1450) Idiota de staticis experimentis («Дурань аб сталым вопыце», 1450) De pace fidei («Аб спакоі веры», 1453) De visione Dei («Аб бачанні Бога», 1453) Complementum theologicum («Багаслоўскае заключэнне», 1453) De mathematicis complementis («Матэматычнае заключэнне», 1453/54) De beryllo («Аб берыле», 1458) De mathematica perfectione («Аб матэматычнай дасканаласці», 1458) De aequalitate («Аб роўнасці», 1459) De principio («Аб пачатку», 1459) Trialogus de possest («Трылогія аб валоданні», 1460) Reformatio generalis («Агульная рэфармацыя», каля 1460) Cribratio Alkorani («Прасейванне Алькарана», 1460/61) Directio speculantis, seu De non aliud («Духоўнае кіраўніцтва», або «Не аб іншым», 1462) Commentatio de notione creandi («Абмеркаванне аб азначэнні створанага», фрагменты, каля 1462) De venatione sapientiae («Аб марнасці мудрасці», 1463) De ludo globi («Аб гульні ў шар», 1463) Compendium («Скарачэнне», 1463) De apice theoriae («Аб вяршыні тэорыі», 1464) Sermones («Прамовы»)
Крыніцы
Спасылкі Прыхільнікі і аднадумцы
Катэгорыя:Філосафы Германіі