Парапаветраны насос  — адзін з агрэгатаў паравоза. Прызначаны для сілкавання тармазной сеткі цягніка сціснутым паветрам і для абслугоўвання розных механізмаў, напрыклад, пясочніцы і г.д.

Парапаветраны насос складаецца з: паравой машыны аб’яднанага з ёй агульным штокам нагнятальнага паветранага насоса (кампрэсара)

Прадукцыйнасць — каля 3000 літраў паветра ў хвіліну, якое засмоктваецца пры атмасферным ціску, які кампрэсар сціскае да ціску ў 12 кг/см² пры хуткасці да 70 хадоў у мін. Гэты агрэгат мае ККД не вышэй 3 %, аднак, парапаветраны насос надзейны і просты.

Класіфікацыя Аднацыліндровы Шматцыліндровы Тандэм-насос. Восі цыліндраў высокага і нізкага ціску тандэм-насоса, у адрозненне ад кампаўнд-насоса, размешчаны на адной геаметрычнай восі, поршні звязаныя паміж сабой адзіным штокам. Усталёўваўся на паравозах пабудовы пераважна да 1946 года. Кампаўнд-насос. Восі цыліндраў высокага і нізкага ціску ў адрозненне ад тандэм-насоса не маюць агульнага штока і размешчаны паралельна. Усталёўваўся на паравозах пабудовы пасля 1946 года.

Гл. таксама Матор-кампрэсар Будова паравоза Кампаунд-машына

Катэгорыя:Будова паравоза Катэгорыя:Кампрэсары