Іва́н Мікала́евіч Мака́раў (, г. Вязнікі Уладзімірскай вобласці — ) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыняРэвізійнай Камісіі Камуністычнай Партыі Беларусі (1971—1976), член бюро ЦК КП(б)Б (1947—1949 і 1956—1971).
Біяграфія У 1926 годзе ўступіў у УКП(б), у 1927—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце, у 1932—1934 гадах — інжынер ў Галоўным упраўленні Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР, у 1934—1938 гадах — старшы інжынер на маскоўскай фабрыцы.
З 1938 па чэрвень 1939 года — намеснік старшыні Паўнамоцнай кантрольнай камісіі Партыі пры ЦК УКП(б) па Беларускай ССР. З 18 чэрвеня 1939 па 15 мая 1940 года — член Рэвізійнай Камісіі Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі, з чэрвеня 1939 да 16 красавіка 1946 года — 1-ы сакратар абласнога камітэта КП(б)Б у Магілёве.
З 20 мая 1940 па 22 лютага 1971 года — член ЦК КП(б)Б, з верасня 1941 па студзень 1943 года сакратар абласнога камітэта УКП(б) у Куйбышаве, потым сакратар абласнога камітэта УКП(б) ва Ульянаўску. З мая 1946 года — намеснік начальніка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, у 1947—1948 гадах — начальнік аддзела па праверцы партыйных органаў КП(б)Б, у 1947—1949 гадах — членбюро КП(б)Б, пазней начальнік аддзела партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў КП(б)Б.
З 24 верасня 1952 па 24 студзеня 1956 года — намеснік члена, а з 27 студзеня 1956 па 22 лютага 1971 года — член бюро/Прэзідыума бюро ЦК КП(б)Б. У 1954—1958 гадах — начальнік аддзела партыйных органаў КП(б)Б, з лістапада 1958 па люты 1971 года — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў.
З 24 лютага 1971 па 4 лютага 1976 года — старшыня Рэвізійнай Камісіі КПБ, з 6 лютага 1976 года — намеснік старшыні гэтай камісіі.
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958 і 1963). Ганаровы грамадзянін горада Магілёў (1980).
Памяць Яго імем названы вуліца і завулак у Магілёве.
Спасылкі http://www.knowbysight.info/MMM/14739.asp (рус.) Свабодная энцыклапедыя г. Магілёва (рус.)
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва