Мікала́й Нічы́паравіч По́лазаў (—) — беларускі савецкі партыйны і прафсаюзны дзеяч. Член КПСС; першы сакратар Маладзечанскага і Вілейскага гаркамаў КП Беларусі. Старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў (1970—1986). Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 8-11 скліканняў (1970—1989) ад Беларускай ССРСписок депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва.
Біяграфія У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1942 года ў партызанах, са студзеня 1944 года — намеснік па камсамолу камісара партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)Б; сакратар Астравецкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З 1944 года — сакратар Астравецкага, Пружанскага, Радашковіцкага райкамаў камсамола, затым у ЦК ЛКСМБ.
З 1952 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1957 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Вілейскага гаркамаў КПБ. З 1960 года — у ЦК КПБ: намеснік загадчыка, загадчык аддзела партыйных органаў, з 1963 года — загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы. У 1970—1986 гадах — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1966), член ЦК КПБ (1966—1986), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1968—1971), член бюро ЦК КПБ (1971—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1971), Вярхоўнага Савета СССР (1970—1983).
Памёр 25 студзеня 1994 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Літаратура Полозов Николай Никифорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т.5. — С. 503. — 737 с.
Спасылкі Гэты дзень у гісторыі — 10 сакавіка Навіны Беларусі. Памятныя даты. Гісторыя прафсаюзнага руху Беларусі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Першыя сакратары Маладзечанскага гаркама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Вілейскага гаркама КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі