Джон Уэслі Паўэл (; — ) — амерыканскі географ, геолаг і этнолаг, даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк у сям’і англійскага эмігранта. Юнацкія гады правёў у Ілінойсе, дзе атрымаў класічную адукацыю. З дзяцінства цікавіўся геаграфіяй і батанікай, вандраваў на лодцы па рэках Ілінойс, Агая, Місісіпі.
У 1861 г. паступіў на службу саюзнай арміі ў якасці афіцэра артылерыі. Быў паранены, пазбаўлены правай рукі ніжэй за локаць, але вярнуўся ў армію і скончыў грамадзянскую вайну ў званні маёра. У 1865 г. заняў пасаду прафесара геалогіі ў каледжы Ілінойс, курыраваў мясцовы музей.
У 1867—1869 гг. і 1871—1872 гг. арганізоўваў і ўзначальваў навуковыя экспедыцыі ў раён Скалістых гор, даследаваў і апісаў раку Каларада і Вялікі Каньён.
У 1880—1894 гг. узначальваў Геалагічную службу ЗША. Пад уплывам Л. Г. Моргана зацікавіўся навуковымі даследаваннямі жыцця індзейцаў, стаў першым дырэктарам Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута. Увёў у навуковы зварот тэрмін «акультурацыя» як псіхалагічныя змены пад уздзеяннем вонкавага культурнага ўплыву.
Пасля смерці пахаваны на Арлінгтонскіх Нацыянальных могілках.
Памяць У гонар Джона Уэслі Паўэла названы мінерал паўэліт, шэраг навуковых і навучальных устаноў у штатах Вірджынія, Каларада і Арызона, вадасховішча на рацэ Каларада, пік у Скалістых гарах.
Спасылкі The Powell Museum: Lake Powell travel and historical information John Wesley Powell — Utah History to Go — Utah.gov
Паўэл Паўэл Паўэл