Ніца (, ) — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, правы прыток Туры (басейн Обі).
Утвараецца пры зліцці рэк Нейва і Рэж. Даўжыня — 262 км (з ракой Нейва — 556 км), плошча вадазбору — 22 300 км². Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне.
Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход ля горада Ірбіт (165 км ад вусця) 42,5 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, выкрываецца ў канцы красавіка.
Спасылкі Ница // Матвеев А. К. Географические названия Урала: Топонимический словарь — Екатеринбург: ИД «Сократ», 2008. — С. 191. — 352 с. — ISBN 5-88664-299-5.
Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша