Васіль Дзмітрыевіч () — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389 года, сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога.
Да пачатку праўлення Старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
У 1383 годзе яго бацька, што змагаўся з вялікім князем цвярскім Міхаілам Аляксандравічам за ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, накіраваны з баярамі ў Арду ў якасці асабістага прадстаўніка і закладніка. У 1385 годзе збег з Арды цераз Паўночны Каўказ, Малдаўскае княства і ВКЛ, дзе адбыліся яго заручыны з Соф’яй Вітаўтаўнай. У Маскву вярнуўся ў студзені 1388 года. У сакавіцкім дагаворы 1389 года Дзмітрыя Данскога з яго стрыечным братам серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым Васіль Дзмітрыевіч быў названы «старэйшым братым» свайго стрыечнага дзядзькі, што зафіксавала яго статус спадкаемцы і, хутчэй за ўсё, суправіцеля бацькі.
Знешняя палітыка Працягваў пашырэнне ўладанняў Вялікага княства Маскоўскага. Пакінуў па сабе памяць як пра ўладара цвёрдага і асцярожнага. У 1392 годзе далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 — Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы спрабаваў сілай адабраць у Ноўгарада Дзвінскую зямлю, але не здолеў гэтага зрабіць. З прычыны небяспекі ад Залатой Арды ўступіў у саюз з Вялікім княствам Літоўскім (1392), які аказаўся нетрывалым, вялікі князь літоўскі Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 гадах Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 года Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Унутраная палітыка Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі ўладарства За 36 гадоў уладарства Вялікае княства Маскоўскага не зведвала ўнутраных зрушэнняў. За гэты час Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю Арды, але Едыгей так і не здолеў захапіць горад.
Сям’я 14 чэрвеня 1394 года ў Маскве ажаніў сваю дачку Марыю з Лугвенам АльгердавічамСофийская вторая летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 6. Софийские летописи. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1853. — 358 с. — С. 124.Воскресенская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 8. Продолжение летописи по Воскресенскому списку. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1859. — 301 с. — С. 64.Патриаршая или Никоновская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 11. Летописный сборник, именуемый Патриаршей или Никоновской летописью. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1897. — 254 с. — С. 156.Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории СССР, Ленинградское отделение. — Т. 25: Московский летописный свод конца XV века. — Москва; Ленинград: 1-я типография Издательства Академии наук СССР в Ленингарде, 1949. — 464 с., 2 л. ил. — С. 221.. Аднак расійскі даследчык Уладзімір Андрэевіч Кучкін падвергнуў сумневу версію існавання Марыі. Даследчык адзначыў, што ў тэксце Васкрасенскага летапісу даецца толькі пералік дзяцей Юрыя Патрыкеевіча, названага зяцем вялікага князя, тым часам як імя жонкі няма. Кучкін паказвае, што ні летапісы, ні ў акты, ні ў раннія радаводы не пацвярджаюць, што ў вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча была дачка МарыяКучкин, В. А. Большой московский наместник Иван Юрьевич Патрикеев // Отечественная история. — 2006. — № 1. — С. 154—168..
Крыніцы
Гл. таксама Спіс: Маскоўскія князі (1276—1598)
Катэгорыя:Вялікія князі маскоўскія