Алена Васільеўна Глінская (; каля  — Дата смерці паказваецца паводле артыкулу Глинские ў ВСЭ, паводле іншых звестак 13.4.1538) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38).

Біяграфія

Паходжанне

Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі , якая была родам з Сербіі.

Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага Мамая, унукі якога нібыта атрымалі як удзел горад Глінск.

Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.

Шлюб

У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і . У 1533 годзе яна заўдавела.

Праўленне

Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф’ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.

Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь . Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.

У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ.

Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы.

Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з’яўляецца правядзенне (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.

Пры Алене Глінскай была выбудаваная .

Смерць і пахаванне

Памерла ў 1538 годзе, ёсць версія пра яе атручэнне ШуйскіміСігізмунд Герберштэйн. Записки о Московии. , што пацвярджаецца апошнімі даследаванняміMartin, Medieval Russia, 331; Pushkareva, Women in Russian History, 65-67.. Даныя даследавання яе рэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ртуццюЖенщины Кремлевских подземелий / АиФ Москва, выпуск 37 (375) от 13 сентября 2000 г. . Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.

Пахавана ў ў маскоўскім Крамлі.

Знешнасць

Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай вызначыла яе тып, характэрны і для балтаў, і для паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці. Твар княгіні вылучаўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін болей. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасціВокруг Света | Журнал | Олицетворение средних веков .

Увасабленні ў кіно Фільм «», рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн — Тэлесерыял «», рэжысёр  —

Літаратура

Богуславский В. В., Бурминов В. В. Русь рюриковичей. Иллюстрированный исторический словарь; Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник.— М., 1997.; Вольдемар Балязин. Занимательная история России.— М., 2001; Кобрин В. Б. Иван Грозный.— М., 1989.— С. 17—23; Соловьев С. М. История России с древнейших времен.— М., 1960.— Кн. III. Т. 6. Стрилецкий Иван. Великая княгиня Руси — украинка Елена Глинская. — К.: Альтерпрес, 2009. — 160 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Вялікія княгіні маскоўскія Алена Васільеўна Катэгорыя:Памерлі ад атручвання Глінская Катэгорыя:Пахаваныя ва Узнясенскім манастыры Маскоўскага Крамля Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне