Віталь Рыжкоў () — беларускі паэт, перакладчык.
Творчасць Аўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Перавыдавалася ў калекцыі «Профілі» ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» (Цярнопаль) у 2014 годзе.
Вершы перакладзеныя на англійскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, шведскую, нямецкую, італьянскую, літоўскую, грузінскую і грэцкую мовы.
Песні на вершы і пераклады тэкстаў выконвалі Ганна Хітрык, гурты Глюкі, Nizkiz, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда і іншыя.
Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.
Прызнанне Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча (2011) за найлепшую дэбютную кнігу Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у 2008-м і ў 2015 гадах. Фіналіст конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (Мінск, 2007) Фіналіст конкурсу імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009) Фіналіст конкурсу фестываля «Пластылінавы бусел» (2005) Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.
Кнігі Дзверы, замкнёныя на ключы (Мінск, Логвінаў, 2010) Дзверы, замкнёныя на ключы (выпраўленае і дапоўненае) (Цярнопаль, Крок, 2014) Дзверы, замкнёныя на ключы (Беласток, Тутака, 2025)
Пераклады
Проза Эдгар Алан По, «Вільям Вільсан» — апавяданне, пер. з англійскай, (зборнік «Маска Чырвонае Смерці», Мінск: Кнігазбор, 2011) Віктар Марціновіч, «Сфагнум»— раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2013) Міхаіл Валодзін, «Наш стары добры Вавілон», — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2015) Віктар Марціновіч, «Возера Радасці» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2016) Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2020)
Паэзія Тэйлар Мэлі — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010) Майкл Сэлінджэр — вершы пер. з англійскай, Дзверы, замкнёныя на ключы" (Мінск, Логвінаў, 2010) Уістан Х’ю Одэн — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010) Георгій Нахуцрышвілі — вершы, пер. з грузінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010) Рышард Крыніцкі — вершы пер. з польскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010) Рычард Бротыган — вершы пер. з англійскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Тэрнопаль, Крок, 2014) Сяргій Жадан — вершы пер. з украінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010), Выбранае «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015) Уладзімір Маякоўскі — паэма «Воблака ў штанах» (урывак), «Размова з фініспектарам пра паэзію» пер. з рускай (серыя «Паэты планеты», Выдавец Зміцер Колас, 2019)
Крыніцы
Спасылкі Аўдыёзапісы вершаў на «Літаратурным радыё» Старонка на lyrikline.org
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве Катэгорыя:Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта