Іван Захаравіч Сурта́ (, в. Бяседавічы, , Магілёўская вобласць — ) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прэзідэнт Акадэміі навук Беларускай ССР (люты 1936 — снежань 1937; віцэ-прэзідэнт 1932—1936). Акадэмік АН БССР (1936).
Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта (1918). Член РКП(б) з 1918 года. У сакавіку 1918 года прызначаны старшынёй Клімавіцкага павятовага выканкама. У 1919 годзе — старшыня Гомельскага губвыканкама, член Савета абароны Гомельскага ўмацаванага раёна.
З 1920 года — штатны супрацоўнік ВЧК і ДПУ.
Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1933—1936 гадах наркам аховы здароўя БССР, у 1936—1937 прэзідэнт АН БССР. У 1935—1937 гадах член ЦВК БССР, у 1936—1937 гадах кандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР. Арыштаваны 27.8.1937 года ў Мінску як «член антысавецкай арганізацыі пpавых». Прыгавораны 19.12.1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іосіфам Валадзько, Дорай Турбовіч і іншымі (агулам больш за 200 чалавек)
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у 1956 годзе.
Бібліяграфія За павышэнне ўраджайнасці сацыялістычных палёў: (да сесіі БАН) / І. З. Сурта // Савецкая краіна. — 1932. — № 12. — С. 3-17. Натуральна-гістарычны матэрыялізм (манізм) у святле марксізма-ленінізма / І. З Сурта, Г. П. Брыхнічоў // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн.3. — С. 113—132. Аб плане работ Акадэміі навук БССР на 1936 г. і аб умовах яго выканання / І. З. Сурта // Запіскі Акадэміі навук БССР. — 1936. — Кн. 6. — С. 30-38. I. П. Паўлаў i яго вучэнне / І. З. Сурта // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. — Кн. 5. — С. 1-5. Ампер / І. З. Сурта, Г. П. Брыхнічоў // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. — Кн. 6. — С. 39-54. Право на образование / И. Сурта, В. Андреева // Под знаменем марксизма. — 1937. — № 2. — С. 40-55.
Літаратура
Спасылкі СУРТА Іван Захаравіч 3-і прэзідэнт Акадэміі навук Беларускай ССР Іван Захаравіч Сурта у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі СУРТА Иван Захарович // Сурта Иван Захарович на сайце «Открытый текст» Памяці вучонага: СУРТА Іван Захаравіч // НАН Беларусі
Человек своего времени
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Народныя камісары аховы здароўя БССР Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР