Сы́зрань () — горад (з 1796 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сызранскага раёна Самарскай вобласці. Насельніцтва 179,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1683 годзе.

Сучасная Сызрань з’яўляецца буйным індустрыяльным горадам з развітой хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасцю, а таксама важным транспартным вузлом Самарскай вобласці. Яна таксама з’яўляецца буйнейшым вузлом Куйбышаўскай чыгункі — у ім сходзіцца 6 напрамкаў чыгунак.

Насельніцтва 1897 год — 32 тыс. жыхароў. 1939 год — 83 тыс. жыхароў. 1959 год — 148 тыс. жыхароў. 1970 год — 173 тыс. жыхароў. 1987 год — 174 тыс. жыхароў. 1999 год — 188,1 тыс. жыхароў. 2000 год — 187 тыс. жыхароў. 2010 год — 179 414 жыхароўКолькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года На 1 студзеня 2021 года — 165,2 тыс. жыхароў.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Самарскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1683 годзе