Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько (, в. Пугачова,  — , Брэст) — беларускі паэт, мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Скончыў у Брэсце СШ № 4. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам.

Вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1967. Накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У ліст. 1994 у званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў выйшаў на пенсію.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года.

Памёр года ў Брэсце. Пахаваны на могілках каля Камяніцы-Журавецкай Брэсцкага раёна.

Творчасць Паасобныя творы друкаваліся ў перыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Брэстчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Аўтар кніг паэзіі «Між вамі» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008), «Час палыноў і ранетаў» (Брэст, 2011).

У вольным часе маляваў пейзажы.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР.

Лаўрэат мядовай літаратурнай прэміі ад Міколы Папекі (вядро мёду) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой».

Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты