Чапаеўск (, да 1929 года — ) — горад (з 1927 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 73,4 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1908 годзе.
Гісторыя Узнік як пасёлак пры заводзе па вытворчасці выбуховых рэчываў, пабудаваным неўзабаве пасля руска-японскай вайны рускім генералам Івашчанкам і быў названы ў яго гонар. У час Грамадзянскай вайны (у 1927—1929 гадах) меў назву Троцк у гонар Л. Д. Троцкага. Пасля высылкі Троцкага з краіны, у 1929 годзе горад названы ў гонар ўдзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, начальніка дывізіі Чырвонай арміі Васіля Іванавіча Чапаева.
Геаграфія Горад размешчаны на беразе ракі Чапаеўкі (прыток Волгі), за 43 км на паўднёвы захад ад Самары.
Эканоміка У горадзе знаходзяцца ААТ «Палімер», завод хімічных угнаенняў, завод «Металіст», завод сілікатнай цэглы, швейная фабрыка, элеватар.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Самарскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1908 годзе