Кары́сныя вы́капні — мінеральныя і арганічныя ўтварэнні зямной кары, якія выкарыстоўваюцца або прыдатныя для выкарыстання ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Вылучаюць цвёрдыя, вадкія і газападобныя карысныя выкапні.
Віды карысных выкапняў Па прызначэнні вылучаюць наступныя віды карысных выкапняў: Гаручыя карысныя выкапні (нафта, прыродны газ, вугаль, торф, гаручыя сланцы) Руды (руды чорных, каляровых і высакародных металаў) Гідрамінеральныя (падземныя мінеральныя і прэсныя воды) Нярудныя карысныя выкапні — будаўнічыя матэрыялы (вапняк, пясок, гліна і інш.), будаўнічыя камяні (граніт) і інш. Камнесамацветная сыравіна (яшма, раданіт, агат, онікс, халцэдон, чараіт, нефрыт і інш.) і каштоўныя камяні (алмаз, ізумруд, рубін, сапфір). Горнахімічная сыравіна (апатыт, фасфаты, мінеральныя солі, барыт, бараты і інш.)
Апошнія тры групы сумесна могуць разглядацца як нярудныя (неметалічныя) карысныя выкапні.
Гл. таксама Карысныя выкапні Беларусі
Літаратура
Спасылкі Полезные ископаемые // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Горная справа