Комі — народ, які пражывае ў Расіі, на паўночным усходзе яе еўрапейскай часткі, карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі.

Вылучаюцца наступныя этнаграфічныя групы: верхневычагодцы, ніжневычагодцы, вішэрцы, вымічы, іжэмцы, пячорцы, прылузцы, сысольцы, удорцы. Лакальныя этнаграфічныя групы комі захоўваліся да пачатку XX стагоддзя. Найбольшая своеасаблівасць у культуры мелі ўдорцы — насельніцтва вярхоўяў Вашкі і Мязені, іжэмцы — нізоўяў Пячоры, прыузцы — вярхоўяў Лузы і Годкі.

thumb|250px|left|Карта рассялення комі на тэрыторыі Расіі Большасць расійскіх комі (256 тыс.) пражывае ў Рэспубліцы Комі, асобным нацыянальна-адміністрацыйным суб'екце РФ.

Хоць большасць прадстаўнікоў народа комі ў РФ жыве ў Рэспубліцы Комі, там яны складаюць толькі 30 % (256 тыс.) ад усяго насельніцтва. Носьбітаў мовы комі ў межах народа ў Расіі даволі мала — роднай мову комі назвалі толькі 169 тыс. чалавек комі нацыянальнасці.

Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыя:Народы Расіі